У Беларусі ў гэтым годзе з’явіцца экспартнае агенцтва. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар падчас пасяджэння калегіі ведамства, перадае БЕЛТА.
«На аснове прапаноў Мінэканомікі разгорнута работа па стварэнні экспартнага агенцтва. Гэта паўнавартаснае „адно акно“ па пытаннях фінансавай і нефінансавай падтрымкі экспарцёраў. У гэтым годзе агенцтва абавязкова павінна запрацаваць на поўную моц. Мы акажам усю неабходную метадалагічную дапамогу», — сказаў Юрый Чабатар.
Нядаўна быў прыняты ўказ № 39, які прадугледжвае павышэнне прывабнасці і даступнасці механізму падтрымкі экспарту беларускай прадукцыі. У прыватнасці, адменена мінімальная сума прадастаўлення экспартных крэдытаў, пашыраны спіс банкаў і страхавых арганізацый, якія працуюць з экспарцёрамі. «Галоўнае, каб гэтыя інструменты зарабілі без збояў і затрымак. У бліжэйшыя некалькі месяцаў мы праманіторым сітуацыю, паглядзім, ці сапраўды новыя банкі ўключыліся ў працу», — адзначыў першы намеснік міністра.
Прэв’ю: sb.by
Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.
Імя, якое стала ў гісторыі нашай літаратуры злавесным сімвалам.
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.