Вы тут

Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Алжыра і Эстоніі з-за птушынага грыпу


Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Алжыра, Эстоніі, краю Высочына і Пардубіцкага краю (Чэхія), ленов Халланд і Эстергетланд (Швецыя) з-за птушынага грыпу, піша Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.


zooclub.ru

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл, там зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым з 10 сакавіка ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з пералічаных краін і рэгіёнаў жывой птушкі, інкубацыйнага і харчовага яйка, мяса птушкі, яечнага парашку, меланж, альбуміна і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пяра, не падвергнутых дэзінфекцыі паляўнічых трафеяў (птушыную дзічыну), іншай прадукцыі.

Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў у Беларусь з гэтых краін і рэгіёнаў.

Дэпартамент інфармуе аб неабходнасці дадатковай біялагічнай абароны птушкагадоўчых аб’ектаў усіх форм уласнасці.

Грып птушак — кантагіозная хвароба, якая характарызуецца прыгнётам, ацёкамі, паразай органаў дыхання, стрававання. Эканамічны ўрон ад яго вялікі ў сувязі з масавай гібеллю тых птушак, што захварэлі, неабходнасцю жорсткіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.