VI Міжнародны водны форум «Крыніцы Беларусі» пераносіцца на восень у сувязі з эпідстановішчам, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Першапачаткова мерапрыемства планавалася правесці 3-4 лістапада 2020 года Мінску. Затым форум перанеслі на 18-19 сакавіка 2021, а цяпер — на восень. Дакладную дату паведамяць дадаткова.
На форуме будуць выпрацоўвацца рашэнні па ўстойлiваму функцыянаванню водных экасістэм, уключаючы крыніцы, павышэнню эфектыўнасці выкарыстання водных і звязаных з імі прыродных рэсурсаў для патрэб эканомікі і экалагічнай бяспекі краіны, а таксама па ахове гэтых рэсурсаў у кантэксце прынцыпаў устойлівага развіцця.
Арганізуюць мерапрыемства Мінпрыроды, Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце і навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «БАЭС».
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.