Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: У Беларусі прарабілі каласальную работу па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай аварыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з 30-годдзем з дня яго стварэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ад найбуйнейшай тэхнагеннай аварыі ў гісторыі чалавецтва Беларусь пацярпела больш за ўсіх. Але за гэтыя гады праведзена каласальная работа: тэрыторыі абеззаражана, людзі пераселеныя з небяспечнай зоны, забяспечаны жыллём, працай і медыцынскім абслугоўваннем.

«Для гэтых мэтаў сфармаваная заканадаўчая база, утвораны навукова-даследчыя і лячэбныя ўстановы, наладжана міжнароднае супрацоўніцтва. Дзясяткі тысяч дзяцей змаглі атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў створаных рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтрах», — гаворыцца ў віншаванні.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, эфектыўная рэалізацыя дзяржаўных праграм па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай аварыі дазволіла адрадзіць эканоміку пацярпелых рэгіёнаў.

«Дасягнутыя вынікі — бясспрэчная заслуга ўсяго вашага калектыву — людзей, шчыра адданых сваёй справе. Каб цалкам аднавіць гэтыя землі, трэба будзе яшчэ шмат чаго зрабіць. Упэўнены, вы справіцеся і з гэтай задачай», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.