Вы тут

На пажары ў Гомелі выратавалі двух чалавек


6 сакавіка ў 22:17 у МНС ад відавочцы паступіла паведамленне пра тое, што ў Гомелі па вул. Свірыдава гарыць кватэра, паведамілі на сайце міністэрства.


Фота: МНС.

Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС выяўлена гарэнне кватэры на сёмым паверсе. У калідоры на падлозе знойдзена і вынесена на вуліцу жанчына, а затым на ложку ў падпаленым пакоі — мужчына, які таксама выратаваны работнікамі МНС.

Абодва пацярпелых шпіталізаваны. Пажар ліквідаваны ратавальнікамі.

Прычына ўстанаўліваецца, разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».