Па дадзеных следства, з восені 2020 года па люты 2021 года трое мужчын (25, 29 і 33 гадоў) пранікалі ў дачныя хаты на тэрыторыі Іўеўскага, Навагрудскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага і Баранавіцкага раёнаў дзе выкрадалі маёмасць. У ходзе расследавання ўстаноўлена больш за 30 дамоў, у якія праніклі маладыя людзі. Агульная сума шкоды звыш 6000 рублёў, паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.
Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобы маладых людзей. Частка выкрадзенай маёмасці знойдзена і канфіскавана падчас ператрусаў у фігурантаў. Экспертамі УДКСЭ па Гродзенскай вобласці праведзены шэраг даследаванняў, заключэнні якіх пацвярджаюць дачыненне ўдзельнікаў злачыннай групы да злачынстваў.
Дзеянні мужчын кваліфікаваныя па ч. 2 арт.205 (крадзеж, учынены групай асоб з пранікненнем у жыллё, учынены паўторна) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання.
Фота: СК
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.
Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?
15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.