Вы тут

Першая партыя бензіну з Беларусі паступіла ў порт Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці


Першая партыя бензіну з Беларусі паступіла ў порт Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці РФ. Як адзначылі ў прэс-службе абласнога ўрада, дадзеныя пастаўкі будуць весціся ў рамках міжурадавага пагаднення дзвюх краін, паведамляе ТАСС.


Вядома, што тэрмінал «Портэнерга» марскога гандлёвага порта ў Усць-Лузе ужо пачаў назапашваць карабельную партыю бензіну, дастаўленага з Беларусі. Адпраўнік — Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

— Першы маршрут прывёз каля трох з паловай тысяч тон паліва, да канца дня чакаецца яшчэ адзін, — распавялі ў прэс-службе ўрада Ленінградскай вобласці.

Паліва даставілі хутчэй, чым чакалася па графіку. Першапачаткова меркавалася, што маршруты прыйдуць толькі 9 сакавіка.

Пастаўкі пачаты ў рамках падпісанага 19 лютага беларускім і расійскім бакамі міжурадавага пагаднення аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў праз марскія парты РФ. Дакументам прадугледжана перавалка больш за 9,8 млн тон грузаў (мазуту, бензіну, газойлю, алею) у 2021-2023 гг. Порт у Усць-Лузе з’яўляецца асноўнай кропкай дастаўкі светлых нафтапрадуктаў.

— Вобласць пацвярджае статус аднаго з асноўных эканамічных партнёраў Беларусі. Нашы партовыя магутнасці цалкам гатовыя да далейшага прыёму беларускага нафтавага транзіту, — цытуе прэс-служба губернатара Ленінградскай вобласці Аляксандра Драздзенка.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.