Заканадаўчая ініцыятыва, якая забараняе хаваць твар у грамадскіх месцах, атрымала адабрэнне грамадзян на рэферэндуме, які адбыўся ў Швейцарыі ў нядзелю. Яе падтрымалі большасць жыхароў у 20 з 26 кантонаў і паўкантонаў краіны, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.
За дадзеную меру прагаласавалі 51,21% удзельнікаў рэферэндуму, 48,79% выказаліся супраць. Забарона хаваць твар будзе ўжывацца як да грамадзян Швейцарыі, так і да іншаземцаў у грамадскім транспарце, адміністрацыйных будынках, рэстаранах, крамах, на стадыёнах і ў іншых даступных для публікі месцах. Выключэнні прадугледжаны для месцаў адпраўлення рэлігійнага культу, а таксама для тых выпадкаў, калі твар прыкрыты па медыцынскіх прычынах, у мэтах бяспекі і ў сілу кліматычных умоў.
Прэв’ю: АР
Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.
Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?
15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.