Вы тут

Дзмітрый Баскаў: у гэты святочны дзень мы не маглі прайграць


Старшыня Беларускай федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў павіншаваў беларусак са святам 8 Сакавіка, адзначыўшы, што ў гэты дзень дынамаўцы не маглі прайграць і зрабілі сапраўдны падарунак сваім балельшчыцам, інфармуе БЕЛТА.


«У гэты святочны дзень мы не маглі прайграць. Нашы хлопцы проста не маглі не аддзячыць сваім балельшчыкам і, галоўнае, выдатным балельшчыцам за іх нязгаслую веру ў каманду і тую каласальную падтрымку, якую каманда атрымала ў апошніх матчах. Няхай гэтая перамога стане сапраўдным падарункам не толькі для прыгожай паловы нашай краіны, але і для кожнага, хто заставаўся з клубам ў гэтыя няпростыя часы», - звярнуўся да балельшчыкаў старшыня ФХРБ і назіральнага савета клуба Дзмітрый Баскаў.

Пасля напружанага двухматчавага супрацьстаяння «Дынама» і СКА на «Мінск-Арэне» сталічнаму клубу ўдалося вярнуць інтрыгу ў серыю 1/8 фіналу Кубка Гагарына, скараціўшы адставанне ад піцерскіх армейцаў.

Прэв’ю: hockey.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.