Вы тут

Андрэй Кунцэвіч: Усебеларускі народны сход, па сутнасці, працягваецца


Гэтую думку агучыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падчас сустрэчы ў Бялынічах з актывам раёна.


— Тыя пасылы, што былі дадзены Прэзідэнтам, дэлегатамі сходу з асноўнай трыбуны, сёння актыўна абмяркоўваюцца ў працоўных калектывах, у рэгіёнах. І гэта значыць, што ў працэс дзяржаўнага будаўніцтва, абмеркавання найбольш надзённых пытанняў, якія датычацца інтарэсаў нашай дзяржавы, сапраўды, уцягнутая ўся Беларусь. Зразумела, што тут, у рэгіёнах, людзей у першую чаргу хвалюе, як будзе развівацца іх малая радзіма. Усе звярнулі ўвагу, што адзін з асноўных прыярытэтаў пяцігодкі — гэта менавіта моцныя рэгіёны. Для пацверджання гэтага дзяржавай запланаваны сур’ёзныя інвестыцыі ва ўмацаванне рэгіянальнай інфраструктуры, што , безумоўна, адаб’ецца на павышэнні якасці жыцця на перыферыі. Мы кажам пра тое, што сёння трэба раўнамерна развіваць рэгіёны. І шэраг пунктаў пяцігадовай праграмы датычыцца якраз гэтых рэчаў. Гэта і рамонт мастоў, і стварэнне міжраённых шматпрофільных цэнтраў, і далейшае развіццё сеткі ўстаноў адукацыі, і, галоўнае, стварэнне новых вытворчасцяў, якія дазволяць жыхарам рэгіёнаў мець годную работу і зарплату.

Андрэй Кунцэвіч азнаёміў прысутных з галоўнымі аспектамі Усебеларускага народнага сходу і нагадаў пра дасягненні за апошнія 25 гадоў існавання незалежнай Беларусі. Ён падкрэсліў, што тыя здабыткі, якія краіна назапасіла за гэтыя гады, сёння падвяргаюцца сур’ёзным пагрозам звонку. І для таго, каб захаваць сваю незалежнасць, трэба шмат працаваць. Ён звярнуў увагу на тое, што сёння ўсе кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і гэтак далей, павінны ўзяць на сябе функцыі галоўных ідэолагаў і адсочваць не толькі эканоміку, але і тое, чым жыве іх калектыў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара                                                                  

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?