Вы тут

Удасканаленне заканадаўства ў сферы інвестыцый


Найважнейшы кірунак работы па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.


У Савеце Рэспублікі ў рамках абмеркавання законапраекта, які прадугледжвае карэкціроўку закона «Аб інвестыцыях», адбыўся «круглы стол» на тэму «Эфектыўнасць прымаемых мер па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату», паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі Таццяна РУНЕЦ адзначыла, што сёння ў свеце канкурэнцыя юрысдыкцый за стратэгічнага інвестара ўзмацняецца.

Таццяна Рунец. Фота: sb.by

— Мы павінны прапанаваць інвестару камфортныя ўмовы для дзейнасці, каб беларускія рэгіёны сталі цэнтрамі прыцягнення замежных і ўнутраных інвестыцый. Удасканаленне заканадаўства ў сферы інвестыцый — гэта найважнейшы, калі не асноўны, складнік работы па паляпшэнні бізнес-клімату, — адзначыла сенатар.

У «круглым стале», дарэчы, узялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Галіна Лагунова, намеснік міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна, дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дзмітрый Красоўскі, старшыня камітэта эканомікі Мінскага гарвыканкама Уладзімір Навумовіч, а таксама работнікі профільных дзяржаўных органаў і арганізацый.

Удзельнікі абмеркавалі асноўныя палажэнні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях», ключавыя вынікі работы Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі ў 2020 годзе і планы на найбліжэйшую перспектыву, а таксама фактары інвестыцыйнай прывабнасці Мінска, актуальныя праблемы ў інвестыцыйнай сферы і шляхі іх вырашэння.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.