Вы тут

Пра тых, хто прайшоў праз Афган


У Выдавецкім доме «Звязда» па замове і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выйшаў раман вядомага празаіка, публіцыста, грамадскага і палітычнага дзеяча, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая ЧАРГІНЦА «А ён не вярнуўся з бою».


У кнізе, як пазначана ў выдавецкай анатацыі, расказваецца пра трагічныя і гераічныя лёсы савецкіх салдат — зусім яшчэ маладых хлопцаў, якія прайшлі вайну ў Афганістане, выпрабаванні палонам, да якіх былі неадназначныя адносіны на Радзіме пасля вяртання з гэтай вайны. Шлях дадому галоўнага героя рамана Андрэя Бровікава аказаўся вельмі доўгім. Але яго родныя — маці, жонка, дачка ўсе гэтыя гады не губляюць надзеі, чакаюць яго, не жадаючы прымірыцца з фармулёўкай «знік без вестак».

Раман майстра ваенна-прыгодніцкай, дэтэктыўнай прозы, чыя творчасць адзначана многімі ўзнагародамі, безумоўна, адрасаваны шырокаму колу чытачоў. І найперш варта было б прачытаць кнігу «А ён не вярнуўся з бою» маладым людзям, хлопцам і дзяўчатам, для якіх падзеі 1980-х гг. — даволі даўняя гісторыя. Гісторыя, якую нельга забыць.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.