13 сакавіка а 14-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца творчая сустрэча і паказ адзення дызайнераў Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Мельніца моды”. Імпрэза праводзіцца ў межах выставачнага праекта.
На імпрэзе 13 сакавіка мадэлі FashionStyleModels by Igor Ivanov прадэманструюць калекцыі Кацярыны Козак і Святланы Князевай. Таксама падчас мерапрыемства пройдзе лекцыя аўтараў адзення.
Кожны год фестываль-конкурс “Мельніца моды” адкрывае новыя імёны таленавітых дызайнераў, мадэляў, фатографаў і фотамадэляў, цырульнікаў і стылістаў, якія, дзякуючы фестывалю-конкурсу, атрымліваюць магчымасць развівацца і стаць вядомымі. На выставе “Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн” прадстаўлены аўтэнтычныя беларускія строі і касцюмы, створаныя сучаснымі дызайнерамі. Сярод іх дэманструецца камплект з калекцыі “Дзявоя” дызайнера Святланы Князевай. Калекцыя заняла ІІ месца на XXVIⅠ Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе моды і фота “Мельніца моды-2018”. Сучасны вобраз з калекцыі “Клёкат” на выставе прадставіла і Кацярына Козак. Дадзеная калекцыя заняла I месца на XXVIII Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе моды і фота “Мельніца моды-2019”.
Квіткі можна набыць у касе музея.
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».