Вы тут

Што пачытаць у «Алесі»?


Шчаслівыя разам. Гісторыя жанчыны, якая «нарадзіла сабе сям'ю»

У мінчанкі Хрысціны Каграманян шасцёра сыноў. Даліся яны ёй ох, як няпроста! Ды і наогул па частцы жыццёвых выпрабаванняў Хрысціна яшчэ той «чэмпіён». Але ў гэтай жанчыны дзіўны талент — з усіх «лімонаў» рабіць «ліманад», не здавацца, заставацца моцнай, энергічнай, таленавітай. І ўсміхацца, асляпляльна ўсміхацца!

Хрысціна Пасечнік вырасла ў сям'і цыркавых артыстаў. Расла дзяўчынка вельмі самастойнай. Пастаянныя пераезды, змена гарадоў, школ, кампаній прызвычаілі хутка адаптавацца да новай абстаноўкі, самой адказваць за сябе. Ах, як ёй не хапала браціка або сястрычкі. І досыць рана Хрысціна вырашыла для сябе: калі выйдзе замуж, у яе абавязкова будзе як мінімум двое дзяцей. Але ў Бога наконт яе аказаліся іншыя планы...


Пытанне адвакату: зносіны з дзіцем пасля разводу

У нашу рубрыку «Пытанне адвакату», прыйшло цікавае пісьмо: «Былы муж хоча, каб наш сын меў зносіны з яго новай сям'ёй. Я ў цэлым нічога супраць не мела б, калі б маё дзіця было рада такому павароту падзей. Але яно траўміравана сітуацыяй і балюча перажывае тое, што іншы хлопчык называе яго бацьку «татам» і яны гуляюць разам. Сын паўстаў катэгарычна супраць сустрэч нават з бацькам. Але апошні нічога не хоча чуць, а мой голас не бярэ ў разлік. Сэрца разрываецца на часткі, калі я бачу, у якім стане дзіця вяртаецца з гэтых сустрэч. Акрамя таго, сын разумее, што я не магу яго абараніць, і гэта пачынае адбівацца на яго стаўленні і да мяне, і да майго мужчыны, з якім у сына ўвесь гэты час былі цёплыя, даверныя адносіны. Я не хачу сварак з дзіцем, не хачу траўміраваць яго і ламаць псіхіку, каб задавальняць амбіцыі яго бацькі. Я — за разумныя зносіны і толькі на карысць майму дзіцяці. Як мне дзейнічаць юрыдычна?» Пра тое, што можна зрабіць у такой сітуацыі, расказала адвакат Таццяна Сямешка.


Анатомія мезальянсу: чаму няроўныя шлюбы былі, ёсць і будуць?

Саюзы «няроўных» заўсёды выклікаюць цікавасць і прыцягваюць увагу. Саюз 43-гадовага прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і 67-гадовай Брыжыт, 83-гадовага рэжысёра Андрона Канчалоўскага і 47-гадовай Юліі Высоцкай, 71-гадовай спявачкі Алы Пугачовай і 44-гадовага гумарыста Максіма Галкіна... Прыклад англійскага караля Эдуарда VІІІ, які адрокся ад трона, каб ажаніцца з разведзенай Уоліс Сімпсан. Гісторыя кахання простай афіцыянткі Наталлі Аліевай са Смалявіч і наследнага прынца Дубая...

Любая — узроставая, сацыяльная, адукацыйная, культурная, фінансавая — няроўнасць, вядома, ускладняе адносіны мужчыны і жанчыны. Дык чаму ж і тыя і іншыя ўсё ж ідуць «на збліжэнне» і рашаюцца будаваць сумеснае жыццё? Якія рызыкі нясуць няроўныя шлюбы? Пры якіх умовах яны аказваюцца шчаслівыя?


Якія трэнды прынесла нам вясна? Акцэнт — на ўтульнасць і камфорт

На модныя кірункі гэтага сезона, безумоўна, наклала свой адбітак сітуацыя з COVІD-19. Пандэмія падарыла нам новую моду: маскі, «піжамны стыль» і ўзорныя пальчаткі. Фарміраванне трэндаў — гэта бачанне дызайнерамі навакольнага свету. Хтосьці з іх адаптаваў высокую моду пад суровыя рэаліі жыцця, а іншы раіць насуперак усяму апрануць яркае, кідкае, хоць і непрактычнае адзенне.


Жыццё без смаку і паху... Гісторыя пра тое, як мы недаацэньваем ролю нюху

Пандэмія каранавіруса прымусіла чалавецтва задумацца аб простых, але ў той жа час важных для кожнага рэчах. Закрытыя межы, работа дома, дыстанцыйныя зносіны з роднымі і блізкімі, неспакой за здароўе і жыццё... Той дынамічны і збольшага бесклапотны лад жыцця, які яшчэ год таму ўспрымаўся як данасць, зараз сапраўдная раскоша. Кожны дзень мы адчуваем тысячы пахаў і смакаў. Многія з іх ігнаруем, але менавіта яны напаўняюць наша жыццё яркімі фарбамі і эмоцыямі.

Перахварэўшы на каранавірус двойчы і пазбавіўшыся на некаторы час нюху, наш карэспандэнт Кацярына Цішкевіч стала з вялікай увагай ставіцца да гэтага важнага складніка жыцця. Чаму пахі такія важныя? Разбіраемся на прыкладзе асабістай гісторыі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.