Вы тут

Дзявочая песня на вершы Васіля Віткі


Васіль Вітка (1911—1996) — беларускі паэт, літаратурны крытык, перакладчык, публіцыст, празаік, драматург, педагог; класік беларускай дзіцячай літаратуры. Заслужаны дзеяч культуры БССР.


Васіль Вітка пакінуў багатую літаратурную спадчыну. Ён аўтар зборнікаў паэзіі «Гартаванне», «Поўдзень», «Вернасць», «Ружа і штык», «Беларуская калыханка», «Праводзіны лета», «Вышыні святла», «Случчына», «Трэція пеўні»; зборнікаў паэзіі і вершаваных казак для дзяцей «Вавёрчына гора», «Буслінае лета», «Дударык», «Азбука Васі Вясёлкіна», «Хто памагае сонцу», «Ладачкі-ладкі», «Казкі і краскі», «Загадка пра зярнятка», «Свята дружбы»; п'ес «Прамень будучыні», «Шчасце паэта»; літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў на маральна-этычныя і выхаваўчыя тэмы; кніг перакладаў класікаў рускай, украінскай, латышскай, балгарскай і польскай літаратур.

Вершы — Васіль ВІТКА, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ

1. Тайну я сваю хаваю,

Берагу бяду маю —

Аднаго даўно кахаю,

Пра другога думаю.

Прыпеў (2 разы):

А яны — і той, і гэты —

Паўз маё акеначка

Ходзяць і не бачаць свету,

Ані-нічагенечка.

2. На ўсю вуліцу палае

Цвет на падаконніку —

Завушніцамі хістае,

Свеціцца

як сонейка.

Прыпеў (2 разы).

3. Аніводзін

не спыніўся,

Нават не прымецілі.

Трэці глянуў —

задзівіўся...

Пакахаю трэцяга!

Прыпеў (2 разы).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».