Вы тут

Спецыяльнасць «Эканамічная бяспека» адкрыецца на эканамічным факультэце БДУ


Новая спецыяльнасць «Эканамічная бяспека» адкрыецца ў 2021/2022 навучальным годзе на эканамічным факультэце БДУ. Спецыялістаў такога профілю да апошняга часу ў беларускіх ВНУ не рыхтавалі. Навучанне будзе праходзіць на бюджэтнай і платнай форме навучання на І ступені вышэйшай адукацыі.


Міждысцыплінарная спецыяльнасць «Эканамічная бяспека» інтэгравала найлепшыя айчынныя праграмы па эканоміцы, праве, інфармацыйных тэхналогіях у сферы бяспекі.

Будучыя спецыялісты навучацца ацэньваць і прадухіляць магчымыя пагрозы і страты прадпрыемстваў, праводзіць маніторынг фактараў, якія ўплываюць на іх эканамічную бяспеку, прагназаваць і кіраваць эканамічнымі рызыкамі. Студэнты даведаюцца пра асаблівасці нацыянальных і міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці. Навучанне дазволіць ім свабодна арыентавацца ў адміністрацыйным, гаспадарчым, фінансавым і мытным праве.

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці змогуць працаваць у сферы банкаўскай, фінансавай і бізнес-аналітыкі, фінансавага маніторынгу і экспертызы, антыкрызіснага кіравання, супрацьдзеяння эканамічнаму тэрарызму, у падатковых інспекцыях, страхавых арганізацыях, банках, службах кіравання рызыкамі.

Выпускнікам па спецыяльнасці «Эканамічная бяспека» будзе прысвойваецца кваліфікацыя «Эканаміст».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: Pixabay.com

Загаловак у газеце: Спецыялісты па эканамічных рызыках і бяспецы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».