Вы тут

Мітынг-рэквіем «Пра гэта нельга забываць» працягвае рэспубліканскую патрыятычную акцыі «Мы памятаем»


Жалобныя мерапрыемствы, прысвечаныя 77-й гадавіне вызвалення Азарыцкага лагера смерці, правялі сёння ў Калінкавіцкай раёне на месцы былога лагера смерці.


— Ад сакавіцкіх дзён 1944 года нас аддзяляюць 77 гадоў, калі савецкія войскі з Азарыцкіх лагераў смерці вызвалілі 33 тысячы мірных жыхароў, — падчас мітынгу-рэквіему аб тых падзеях расказвае старшыня Калінкавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму Уладзімір Гардзіенка. — Як цяпер памятаю: мы, змучаныя і амаль у непрытомнасці, выходзілі з канцлагера па вузкай сцежцы, якую размініравалі чырвонаармейцы. Вызваленне з фашысцкага палону стала для мяне другім днём нараджэння. Былы вязень узгадвае, што ў час Другой сусветнай вайны ўпершыню вязняў Азарыцкага лагера выкарыстоўвалі ў якасці бактэрыялагічнай зброі супраць савецкіх салдат. Эпідэмія тыфу распаўсюджвалася імгненна. Штодня паміралі тысячы чалавек. Гэта была сапраўдная фабрыка смерці, хоць і без крэматорыя. Нават у Бухенвальдзе і Асвенцыме людзі, асуджаныя на смерць, мелі дах над галавой і ежу. У Азарычах жа людзі ўтрымліваліся пад адкрытым небам, іх не кармілі, не давалі пітной вады, катэгарычна забаранялася будаваць буданы або зямлянкі, збіраць галлё для подсцілу, разводзіць вогнішчы. У Азарычах былі знішчаны каля 20 тысяч чалавек.

— Днём і ноччу нас ахоўвалі нямецкія салдаты на вартавых вышках. Калі хто-небудзь набліжаўся да калючага дроту, стралялі без папярэджання. Памерлых за межы лагера ніхто не вёз — яны так і заставаліся непахаванымі, — жудасныя карціны дзяцінства ўзгадвае Уладзімір Гардзіенка. — Наш абавязак — памятаць ад пакалення да пакалення пра падзеі вайны, пра яе герояў і ахвяр. Гэта трэба для таго, каб не дапусціць новай вайны, каб маладое пакаленне не зведала тыя жахі, якія выпалі на нашу долю, — з такімі словамі былы вязень звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему.

У жалобным мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей:

— У гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Напісаныя тамы літаратуры, захаваліся фота і відэаматэрыялы, успаміны ўдзельнікаў і відавочцаў. Зверстваў фашыстаў няма апраўданняў. Ім было ўсё роўна: старыя, дзеці, жанчыны. Мірных жыхароў выстаўлялі ў баях жывымі заслонамі, іх першымі пускалі на мінныя палі, на іх ставілі вопыты, гнаілі ў канцлагерах, выкарыстоўвалі як донараў, жыўцом спальвалі цэлымі вёскамі, — кіраўнік рэгіёну нагадаў, што, бясспрэчна, святы абавязак кожнага беларуса — захаваць памяць пра падзеі Вялікай айчыннай вайны, заўсёды памятаць пра подзвіг народа. Генадзь Салавей нагадаў, — 9 тысяч беларускіх вёсак паўтарылі трагедыю Хатыні, з іх 1126 — гэта вёскі Гомельскай вобласці.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».