Вы тут

«Імкненне да лепшага жыцця – дасягненні Кітая у барацьбе з беднасцю»


Так называецца фотавыстаўка,  якая размясцілася ў мінскім Кітайскім культурным цэнтры.


У адкрыцці гэтай цікавай экспазіцыі прынялі удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Се Сяоюн і першы намеснік Прэмьер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў.

У лютым гэтага года Старшыня КНР Сі Цзіньпін абвясціў, што сумеснымі намаганнямі ўсяго кітайскага народу краіна атрымала поўную перамогу у барацьбе з беднасцю. За апошнія восем гадоў у Кітаі у сярэднім кожны год выводзілі з беднасці больш 10 мільёнаў чалавек, што эквівалентна колькасці насельніцтва цэлай краіны сярэдняга памеру.

Пасол Се Сяоюн зазначыў, што перамога Кітая у барацьбе з беднасцю – гэта не завяршальны пункт, а адпраўная кропка да новага жыцця і барацьбы кітайскага народа. Кітай і Беларусь з’яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі. Гэта фотавыстава дае магчымасць падзяліцца паспяховым вопытам з беларускімі сябрамі.

Па словах першага намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі Мікалая Снапкова Кітай захапляе мудрасцю, з’яднанасцю, працавитасцю і дысцыплінаванасцю свайго народу. У гэтым вялікая роля Кампартыі Кітая на чале з Генеральным сакратаром Сі Цзіньпінам. У 80-я гады мінулага стагоддзя, з’яўляючыся маладым кіраўніком у правінцыі Хэбэй, будучы лідар КНР знаходзіўся на перадавой барацьбы з беднасцю, на свае вочы бачыў жыццё простых грамадзян. У гэтым поўнае падабенства нашых лідараў – Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні СІ Цзіньпіна – любоў і служэнне без астатку свайму народу, штодзённае імкненне зрабіць жыццё людзей лепшым.

На фотавыстаўцы прадстаўленыя работы, якія яскрава перадаюць рысы нацыянальнага характара жыхароў Кітая, паказваюць унікальныя па сваёй прыгажосці мясцовыя краявіды, знаёмяць з выглядам новых гарадоў. Мноства фотаработ прысвечаныя тэме развіцця прамысловасці, сельскай гаспадаркі, культуры, захаванню навакольнага асяроддзя.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.