Вы тут

На Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў абмеркавалі меры прафілактыкі дзіцячай злачыннасці


«Статыстыка мінулага года і звесткі па лютым бягучага сведчаць пра зніжэнне росту злачынстваў, якія здзейснілі непаўналетнія, па выніку лютага — на 5,6 працэнта. У тым ліку зніжаецца колькасць выпадкаў прыцягнення непаўналетніх да ўдзелу ў злачынствах, — расказаў перад пасяджэннем камісіі журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. — Тым не менш нас гэта не расхалоджвае».


На пасяджэнні, якое часткова праходзіла ў рэжыме анлайн, разгледзелі вынікі арганізацыйных і прафілактычных мерапрыемстваў, якія прымаюцца па ўсёй вертыкалі функцыянавання Камісіі па справах непаўналетніх ад раёнаў да рэспублікі. Удзельнікі нарады абмеркавалі дадатковыя меры для выпраўлення дзяцей і падлеткаў, якія ўжо парушылі закон. Была прааналізавана работа па абмежаванні доступу непаўналетніх да дэструктыўных інтэрнэт-сайтаў.

Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя звярнуў увагу на барацьбу з алкагалізмам і наркаманіяй у маладзёжным асяроддзі. Яшчэ адзін пункт парадку дня сустрэчы — пытанні працаўладкавання юнакоў і дзяўчат.

«Гэта важны элемент, бо аналіз паказаў, што большую частку злачынстваў моладзь здзяйсняе ў выхадныя дні», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Комплекс прафілактычных мер, па яго словах, даў магчымасць знізіць злачыннасць сярод непаўналетніх.

«У апошнія гады нам удалося дабіцца пэўных пазітыўных вынікаў у папераджальна-прафілактычнай рабоце. Гэтаму садзейнічала ажыццяўленне комплексу выхаваўча-прафілактычных і арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, розных рэгіянальных комплексаў мер і праграм прафілактычнай накіраванасці. Усё гэта аказала ў цэлым пазітыўны ўплыў на стан і дынаміку злачыннасці», — канстатаваў намеснік прэм'ер-міністра.

У сувязі з гэтым Ігар Петрышэнка лічыць, што дадатковых мерапрыемстваў, комплексаў мер і праграм такога характару на сёння ўжо не патрабуецца, а неабходна сканцэнтравацца на якасці іх выканання, на ўвазе да кожнага дзіцяці.

«На змест выхаваўча-прафілактычнай работы, безумоўна, паўплываюць новыя нормы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія ўступілі ў сілу 1 сакавіка бягучага года, і ў першую чаргу прымяненне мер выхаваўчага ўздзеяння да непаўналетніх, вызваленых ад адміністрацыйнай адказнасці. Гэта патрабуе ад суб'ектаў прафілактыкі якасна новых падыходаў папераджальна-прафілактычнай работы», — падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Замест штрафу — тлумачэнне заканадаўства, публічнае прабачэнне, загладжванне віны, абмежаванне ў нейкіх мерапрыемствах (па рашэнні суда да 30 дзён). Намеснік прэм'ер-міністра назваў усё гэта важнымі элементамі дэкрыміналізацыі адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства ў адносінах да падлеткаў.

«Гэта значыць, мы даём яшчэ адзін шанц, каб тыя маглі выправіцца, — сказаў ён. — Разам з тым закон узмацняе адказнасць бацькоў і апекуноў за паводзіны дзяцей, у тым ліку за прыцягненне на несанкцыянаваныя мерапрыемствы. Ёсць адпаведная карэкціроўка Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Гэта таксама ў полі зроку нашай камісіі».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Папярэдзіць кожнае дзіця

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.