Вы тут

Віктар Лісковіч правёў прыём непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў


У адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, намеснік старшыні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Віктар ЛІСКОВІЧ правёў прыём непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў у рамках работы Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.


Парламентарый адказаў на пытанні, якія датычацца падтрымкі шматдзетных сем'яў, парадку выкарыстання мацярынскага капіталу, а таксама льгот выпускнікам профільных класаў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі, паведамілі ў профільнай камісіі. Былі закрануты праблемы, звязаныя з паляпшэннем жыллёвых умоў шматдзетных сем'яў, аплатай працы выхавальнікаў і іншыя.

— Члены Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці па графіку праводзяць асабістыя прыёмы ва ўсіх рэгіёнах краіны, — адзначыў сенатар. — Ні адно пытанне не застанецца па-за ўвагай. Дзеці павінны адчуваць сябе абароненымі.

Правядзенне наступнага прыёму Віктар Лісковіч анансаваў у Брэсце на 6 красавіка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.