Вы тут

Паміж Беларуссю і Расіяй можа быць адменены роўмінг


Днямі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Андрэй ШЫШКІН прыняў удзел у пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, якое адбылося ў сталіцы Расіі.


— Парадак дня быў насычаны, — расказаў сенатар. — Беларускія і расійскія парламентарыі абмеркавалі некаторыя аспекты фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы, адзіную палітыку супрацьстаяння інфармацыйным пагрозам, эфектыўнасць дзейнасці саюзных СМІ і планы па іх далейшым развіцці, адмену роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Дарэчы, па апошняй тэме ёсць сур'ёзныя зрухі, паведаміў суразмоўнік: усе мерапрыемствы па адмене роўмінгу паміж дзвюма краінамі могуць быць завершаны да 2 красавіка — Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

— Калі ўсё складзецца ўдала, то гэта, без сумневу, будзе самы добры падарунак да свята і для беларусаў, і для расіян! — адзначыў ён.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».