Вы тут

​Наталля Качанава — моладзі: Любіце нашу краіну — гэта вельмі важна!


У межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» — Школа актыўнага грамадзяніна — адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі са сталічнымі школьнікамі — навучэнцамі 9-11 класаў гімназіі № 24 Мінска.


Кожны з іх ужо дамогся нейкіх поспехаў: у вучобе, творчасці, спорце, грамадскай дзейнасці. А сёння школьнікі пазнаёміліся з дзейнасцю верхняй палаты беларускага парламента (яго структурай і асноўнымі напрамкамі работы) і змаглі задаць пытанні, якія іх хвалююць, спікеру Савета Рэспублікі. Як акрэсліла фармат сустрэчы сама Наталля Качанава, гэта своеасаблівая дыялогавая пляцоўка, на якой павінна адбыцца адкрытая гутарка.

Яна расказала дзецям аб сутнасці дзейнасці Канстытуцыйнай камісіі, у склад якой яна ўваходзіць, аб рабоце сенатараў над законапраектамі, якія тычацца недапушчальнасці гераізацыі нацызму, зменаў у закон аб СМІ, аб масавых мерапрыемствах і іншых.

Спікер верхняй палаты парламента падкрэсліла, што работа з моладдзю — адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці членаў Савета Рэспублікі, і анансавала сустрэчы ў межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» не толькі на пляцоўцы верхняй палаты парламента, але і ў сталічных школах. 

Школьнікі цікавіліся як асабістымі пытаннямі (як спраўляецца са стрэсамі, што зараз чытае, як адчувае сябе жанчына ў вялікай палітыцы), так і такімі, якія датычацца агульнанацыянальнага характару (выхавання моладзі і неабходнасці пашырэння адукацыі па патрыятычных кірунках, статусу беларускай мовы і іншыя). Шчыра і адкрыта Наталля Качанава адказала на ўсе дзіцячыя — «недзіцячыя» — пытанні.

— Цудоўныя ўражанні ад гэтай сустрэчы, вельмі цікаўныя маладыя людзі, добрыя пытанні (агульначалавечыя, нармальныя, якія датычацца жыцця кожнага чалавека), — мне вельмі спадабалася і я мяркую, што мы сталі сябрамі, гэта праўда, — падзялілася з журналістамі ўражаннямі ад гутаркі спікер Савета Рэспублікі.

Яна падкрэсліла, што тэмы падчас амаль двухгадзіннай гутаркі ўзнімаліся розныя.

— Натуральна, школьнікаў хвалюе іх асабістае будучае (яны казалі аб патрыятызме, аб службе ў арміі) — гэта тыя пытанні, якія, у прынцыпе, важныя для нашай краіны. Таму сказаць, што я натхнілася гэтай сустрэчай — не сказаць нічога.

Наталля Качанава выказала меркаванне, што дыялог спадабаўся і маладым людзям, бо размова, сапраўды, атрымалася вельмі адкрытай і шчырай:

— Не было забароненых тэм (як ніколі і не бывае, калі мы сустракаемся з моладдзю), — падкрэсліла яна. — Таму такія сустрэчы ўзаемавыгадныя: яны падсілкоўваюць нас і, спадзяюся, цікавыя моладзі.

Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтавала ўвагу на важнасці сустрэч з падрастаючым пакаленнем: 

— Ты разумееш, наколькі важна сустрэць у жыцці дарослага чалавека, які б даў слушную параду, калі адна сустрэча змяняе тваё жыццё вельмі крута.

А напрыканцы Наталля Качанава пажадала ўсім маладым людзям здароўя і рэалізацыі іх планаў.

— Я заўсёды кажу: любіце нашу краіну — гэта вельмі важна! — падкрэсліла яна. — Будзеце любіць нашу краіну — мы будзем упэўнены ў тым, што яна застанецца такой цудоўнай, чыстай, светлай, прыгожай. Таму што мы хацелі б, каб перадаўшы эстафету ім (беларускай моладзі — «Зв».), яны яе з гонарам пранеслі, робячы ўсё на карысць нашага народа і роднай краіны. 

Даведка

На адукацыйнай карце сталіцы гімназія з’яўляецца адной з вядучых навучальных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якая мае сваю гісторыю, імя і павагу: на працягу 12 год упэўнена займае першае месца па базавых паказчыках сярод устаноў сярэдняй агульнай адукацыі Цэнтральнага раёна Мінска.

Штогод выпускнікі 11-х класаў гімназіі дэманструюць высокія вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні. Працэнт паступлення ў ВНУ складаюць 100%. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.