Вы тут

Хай лета дорыць вам цяпло!


 

Ліпеньскі нумар часопіса пацешыць разнастайнасцю тэм. А на некалькі з іх раім звярнуць асаблівую ўвагу. «Ветракам расправіць крылы!» – у гэтай публікацыі распавядаецца пра тое, як у нашай краіне развіваюцца аднаўляльныя крыніцы энергіі. Гэтая тэма ў трэндзе, і нават БелАЭС не канкурэнт сонцу, ветру, біямасе.

Сёлета пасля снежнай зімы ў Беларусь прыйшла вялікая вада. Паводка – з аднаго боку прыгожая і ўнікальная з'ява, з другога – стварае праблемы як у многіх галінах эканомікі, так і людзям. Для таго, каб прадухіліць і мінімізаваць негатыўныя наступствы стыхіі, спецыялісты Белгідрамету складаюць гідралагічныя прагнозы. А тое, што яны рыхтуюцца загадзя, ратуе ад трагедый.

Калі бусел уе гняздо ў населеным пункце – гэта да дабра. Аднак часам птушкі выбіраюць для свайго дома лініі электраперадач, і гэта ўжо небяспечна і для іх, і для людзей, якія жывуць побач. Але выйсце з гэтай сітуацыі ёсць. На ЛЭП можна размяшчаць спецыяльныя штучныя платформы, якія абжываюць буслы. У свежым нумары «Роднай прыроды» мы расказваем, як гэта рабілі ў аграгарадку Мілавіды Баранавіцкага раёна.

Лета – пара падарожжаў. Мы распавялі, якія дакументы трэба мець, каб узяць з сабой у дарогу хатняга гадаванца. Ну і як падрыхтаваць любімца да вандроўкі, каб яго фізічнае здароўе і псіхалагічны стан былі ў поўным парадку.

У ліпеньскім нумары раім звярнуць увагу на спецвыпуск «Адрасы вопыту». На гэты раз мы расказваем пра Гомельшчыну. Чытайце інтэрв'ю са старшынёй Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксеем Кузьменкам, а таксама знаёмцеся з перадавым вопытам Калінкавіцкай і Светлагорскай раённых інспекцый.

Як заўсёды, у нашым часопісе спецвыпуск «Юны натураліст», у якім мы расказваем пра дасягненні «зялёных» школ, знаёмім дзяцей з цікавымі прыроднымі з'явамі, прапануем пазнавальны комікс і яркую расфарбоўку.

Заставайцеся з «Роднай прыродай», і хай лета дорыць вам не толькі кліматычнае, але і чалавечае цяпло!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.