Вы тут

Адбылася сустрэча Наталлі Качанавай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі


Адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Латыфам Гандзілавым.


У пачатку размовы спікер верхняй палаты парламента адзначыла той узровень палітычнага дыялогу і тую дынаміку, якая складваецца ў супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі. Наталля Качанава падкрэсліла, што для нас Азербайджан блізкі сябар і надзейны партнёр. Разам з тым, у краін ёсць яшчэ вельмі сур'ёзны патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай сферах. Гэты патэнцыял трэба абавязкова задзейнічаць, ён чакае свайго выкарыстання. Хаця ўжо і зроблена нямала. Летась гандлёвы абарот паміж Беларуссю  і Азербайджанам павялічыўся ў паўтара разы і дасягнуў ужо 450 млн. дол. ЗША.  

Наталля Качанава сказала, што для яе як куратара нафтаперапрацоўчай галіны Беларусі важна было дакладна замацаваць пастаўкі азербайджанскай нафты на айчынныя нафтаперапрацоўчыя заводы. Паводле яе слоў, узровень супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі машынабудавання таксама заслугоўвае ўвагі і добрых слоў. Гэтыя і іншыя факты сведчаць аб тым, што краіны маюць шмат перспектыў супрацоўніцтва і ў розных іншых сферах.

У сваю чаргу Латыф Гандзілаў падзякаваў суразмоўцу за магчымасць сустрэцца і высокую ацэнку двухбаковых адносін. Ён пагадзіўся з думкай Наталлі Качанавай аб тым, што добрыя адносіны паміж кіраўнікамі дзяржаў вызначаюць і характар супрацоўніцтва паміж краінамі. Невыпадкова, як акцэнтаваў увагу пасол, за апошнія 25 гадоў паміж Беларуссю  і Азербайджанам склаліся вельмі канструктыўныя, плённыя і выніковыя адносіны. Цяпер гэта не толькі блізкія, сяброўскія краіны, але і стратэгічныя партнёры, што вельмі мяняе сутнасць нашых адносін, канстатаваў Латыф Гандзілаў.

Пасол прызнаўся, што за гады сваёй працы ў Беларусі ў яго была задача ўмацаваць гэтыя стратэгічныя адносіны і з часам узняць іх на яшчэ больш высокі ўзровень. І таму зараз абодвум  краінам трэба засяродзіцца на вызначэнні і рэалізацыі першачарговых задач у двухбаковым супрацоўніцтве і  іх безумоўным выкананні.

Леанід ТУГАРЫН

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.