Вы тут

Даследчыкі блакітных скарбаў


Калі на беразе возера ці рэчкі вы заўважылі, як высока над вамі кружляе квадракоптар, а каля вады засяроджана «варожаць» людзі з незвычайнай апаратурай у руках — вы ўбачылі адзін з момантаў палявой работы спецыялістаў рэдкага профілю. Яны супрацоўнікі Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў.


На­чаль­нік ад­дзе­ла  Па­лі­на За­хар­ка.

Вучоныя і даследчыкі гэтай установы выязджаюць у «поле», галоўным чынам калі аб'екты іх назіранняў не схаваныя пад ільдамі і снегам. Але і ў зімовы час іх праца не губляе напружанасці: працягваецца апрацоўка назапашаных матэрыялаў, складаюцца новыя вытворчыя планы.

Стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Іван Бу­лак  і ма­лод­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Анас­та­сія Ру­сі­на.

Калектыў гэтага інстытута распрацоўвае канцэптуальныя асновы прагназавання, планавання, нармавання, кіравання і кантролю за выкарыстаннем і аховай воднага багацця краіны. Навукоўцы распрацоўваюць праекты водаахоўных зон і санітарнай аховы тэрыторый водазабораў, абагульняюць і аналізуюць матэрыялы па дзяржаўным водным кадастры. Фізічнае і матэматычнае мадэляванне дазваляе ім дакладна вызначаць рух вады і прымесяў у сістэмах. Сучасныя метады апрацоўкі інфармацыі дапамагаюць вызначаць, як найбольш рацыянальна выкарыстоўваць водныя рэсурсы ў розных галінах эканомікі.

На­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік  Аляк­санд­ра Глін­ская.

На гэтых фотаздымках — некалькі імгненняў звычайнага працоўнага дня навукоўцаў і даследчыкаў. Калектыў інстытута амаль напалову складаецца з моладзі, якая паспяхова асвойвае новае сучаснае абсталяванне і методыку. Сваю дзейнасць маладыя людзі бачаць у творчым адзінстве са сталымі, дасведчанымі спецыялістамі.

Аб­ста­ля­ван­не для пад­вод­ных за­ме­раў  рых­туе ма­лод­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Ягор Ле­ва­чоў.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.