Вы тут

Шматфарматная Масленіца


Даўняя беларуская традыцыя развітання з Зімой у розных краінах набывае свае адметнасці.


Пад небам Іарданіі

У Іарданіі — Масленіца.

Аксана Чамеза з Амана даслала ў рэдакцыю тэкст, здымкі. «У суботу, 6 сакавіка сябры суполкі беларусаў у Іарданіі, стомленыя зімой ды пандэміяй, сабраліся вузкім колам і вырашылі весела й з карысцю правесці час: каб паспрыяць набліжэнню Вясны й добраму настрою адпаведна», — піша актывістка суполкі. На Масленіцу, што праходзіла ў летняй рэзідэнцыі сям’і Аль-Алімат, запрасілі й прадстаўнікоў Амбасады Беларусі. Дарэчы, гаспадар сядзібы Алі, ягоная жонка-беларуска Надзея, дзеці Аміра, Цімур, Мурад актыўна прымаюць удзел у падобных дзеях.

Вядоўцамі на свяце былі скамарохі, у якіх усе пазнавалі Аксану Чамезу ды Надзею Аль-Алімат. Яны народ весялілі, у карагоды ўсіх запрашалі, а Таццяна Мішчанка (дарэчы, родам з Віцебска) расказала пра Масленічныя традыцыі беларусаў. Далей для фармату «прыемнае з карысным» прыйшоўся да месца святочны стол: з беларускімі блінамі. Розныя былі: салодкія, салёныя, з прыпёкам, з творожком! А з гліняных гаршкоў выглядвалі беларускія стравы: дранікі, бабка, хрусты, піражкі з бульбай, калдуны й нават лянівыя калдуны. Гатавалі стравы сама Аксана ды Надзея Аль-Алімат, Ала Філіповіч, Таццяна Мішчанка. І некаторыя з гасцей прыйшлі на свята — з блінамі.

Пасля пачастункаў рушылі ўсе Зіму праганяць. Ладзілі танцы рытуальныя, варожбы: якой Вясна будзе сёлета. І дзецям гульні знайшліся. Так што Масленіца ў іарданскім фармаце, заключае Аксана Чамеза, прайшла як мае быць.

Фотаконкурс у Даўгаўпілсе

З 1 па 14 сакавіка Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры праводзіў фотаконкурс «Бліны на Масленку»: у гонар Масленкі (Масленіцы). Падведзены яго вынікі, пераможцы атрымаюць дыпломы й кулінарную кнігу «Кірмашоўскія прысмакі». Пра тое нам напісала метадыстка ЦБК Марыя Памецька.

Як вядома, свята гэтае ў нашых продкаў цесна было спалучана з культам Сонца, якое бярэцца ў сілу — адсюль і традыцыйныя бліны. «Круглыя, гарачыя, залацістыя — бліны сапраўды можна ўспрымаць як мініяцюрныя выявы свяціла», — піша Марыя. І аб’яўлены ЦБК фотаконкурс даў магчымасць ва ўмовах кавідных абмежаванняў праявіць творчую актыўнасць: прыгатаваць дома бліны, заправіць іх радасным настроем і пазітывам, падзяліцца фотаздымкамі з іншымі. Больш за 60 кухараў-фотааматараў адгукнулася на прапанову! Вызначаны найбольш цікавыя й крэатыўныя працы. Падрабязнасці, фотаздымкі — на сайце даўгаўпілскай суполкі «Уздым» у інтэрнэце.

Іван ЖДАНОВІЧ

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».