Вы тут

Ірына Касцевіч правяла сустрэчу з прадстаўніком ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь


Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч правяла сустрэчу з прадстаўніком ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Таняй Радачай. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.


Мінпрацы і сацабароны цесна ўзаемадзейнічае з Прадстаўніцтвам ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь па пытаннях сямейнай палітыкі, аказання сацыяльных паслуг дзецям з інваліднасцю і маладым інвалідам, рэалізацыі правоў дзяцей-інвалідаў.

Бакі пацвердзілі дамоўленасці аб працягу ўзаемадзеяння ў рамках рэалізацыі новай Краінавай праграмы супрацоўніцтва ўрада Рэспублікі Беларусь і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) на 2021—2025 гады, выканання мерапрыемстваў падпраграмы «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021—2025 гады», рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнага плана дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2021—2025 гады. Кірункі двухбаковага супрацоўніцтва і канкрэтныя мерапрыемствы знойдуць адлюстраванне ў плане сумеснай работы на 2021 год. Прыярытэтнымі тэмамі ўзаемадзеяння вызначаны сямейная палітыка і пытанні дэінстытуалізацыі.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Прыярытэт — сям'я і дзеці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.