Вы тут

Работа Канстытуцыйнай камісіі будзе сістэмнай, мэтанакіраванай і выніковай — Міклашэвіч


Работа Канстытуцыйнай камісіі будзе сістэмнай, мэтанакіраванай і выніковай, заявіў журналістам старшыня Канстытуцыйнага суда старшыня камісіі Пётр Міклашэвіч, перадае БелТА.


«Сёння Канстытуцыйная камісія пачала сваю работу па выкананні важнейшай задачы — распрацоўцы канкрэтных прапаноў аб магчымым змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сёння мы вызначыліся ў арганізацыйным плане забяспечыць работу камісіі сістэмна, мэтанакіравана і, галоўнае, вынікова», — расказаў Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, для гэтых мэт сёння быў зацверджаны графік работы камісіі. «Канстытуцыйная камісія будзе праводзіць пасяджэнні два разы ў месяц з такім разлікам, каб да 1 жніўня падрыхтаваць ужо канкрэтны варыянт магчымых змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, — адзначыў старшыня камісіі. — Мы таксама вызначылі, што будзе працаваць рэдакцыйная група з юрыстаў са складу Канстытуцыйнай камісіі. Яна будзе два разы ў тыдзень — па аўторках і чацвяргах — у Канстытуцыйным судзе праводзіць свае рабочыя пасяджэнні для таго, каб выпрацаваць юрыдычныя фармулёўкі тых прапаноў, якія паступілі і будуць паступаць ад грамадзян і членаў камісіі».

Пётр Міклашэвіч падкрэсліў, што сёння важна правесці ўважлівы аналіз прапаноў грамадзян, якія паступаюць, і неабходныя з іх замацаваць на канстытуцыйным узроўні. «Астатнія прапановы будуць знаходзіць рэалізацыю ў іншых нарматыўна-прававых актах, законах. Паколькі ёсць вобразны класічны выраз, што Канстытуцыя жыве ў законах, — сказаў ён. — Сёння мы вызначыліся, што Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі як у электронным, так і ў пісьмовым выглядзе будзе ажыццяўляць збор прапаноў ад грамадзян нашай краіны. І ўжо на гэты момант паступіла значная колькасць такіх прапаноў. Адпаведна, гэта работа будзе прадаўжацца. Таму мы запрашаем грамадзян, у каго ёсць канкрэтныя прапановы, каб яны прымалі ўдзел у гэтым падрыхтоўчым працэсе, паколькі ў наступным праект Канстытуцыі са змяненнем будзе выносіцца на рэферэндум. Гэта права кожнага грамадзяніна — прагаласаваць, выказаць сваё стаўленне да асноўнага закона нашай краіны».

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?