Вы тут

Сенатар Аляксей Нявераў правёў маніторынг цэн на шэраг асноўных лекавых прэпаратаў


Пытанне кошту медыкаментаў член Савета Рэспублікі абмеркаваў падчас сустрэчы з працоўным калектывам Гомельскай «Фармацыі».


Прафсаюзны маніторынг даступнасці па цане лекаў — выкананне даручэння Урада. Як старшыня Гомельскага абласнога аб“яднання прафсаюзаў Аляксей Нявераў асабіста правёў маніторынг кошту антыбіётыкаў, сродкаў для лячэння органаў стрававання, дыхання, нервовай сістэмы, а таксама сардэчна-сасудзістыя, супрацьпухлінныя, імунамадулюючыя прэпараты. Такі маніторынг у аптэках Гомеля сенатар праводзіў на працягу двух апошніх месяцаў. Аляксей Нявераў падзяліўся сваімі назіраннямі і ацэнкамі. 

Так, па выніках маніторынгу ў лютым у аптэцы прыватнай формы ўласнасці на антыбіётыкі і сардэчна-сасудзістыя прэпараты цэны былі некалькі ніжэй, чым у дзяржаўнай, адзначыў сенатар.

Як патлумачыла гендырэктар Гомельскай «Фармацыі» Людміла Сапега, камерцыйная сетка не так нацэлена на рэалізацыю айчынных прэпаратаў, а ў «Фармацыі» яны складаюць 75 %. Прычым, айчынныя лекі купляюцца непасрэдна ў вытворцы, імпартныя паступаюць па прамых кантрактах. У зімовы перыяд пандэміі раскупілі вялікія аб'ёмы запатрабаваных лекаў, таму ішлі новыя пастаўкі. У сувязі з тым, што падаражэлі склады шэрагу лекаў, натуральна, падняліся і кошты, прычым, на некаторыя найменні рост склаў да 10 %, і нават вышэй.

З улікам даручэнняў, дадзеных Прэзідэнтам, лекавыя сродкі ў дзяржаўных аптэках павінны быць даступныя і ніяк не даражэй, чым у прыватных. Як распавяла Людміла Сапега, прадпрыемства «Фармацыя» ўвяла сістэму зніжак і перагледзела цэны на некаторыя лекавыя прэпараты:

— На кожную пазіцыю ў нас ёсць дакладнае тлумачэнне цаны, — падкрэсліла гендырэктар. — У сувязі з даручэннем кіраўніка дзяржавы і рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя зробленая зніжка 5 % усяму насельніцтву Беларусі на ўсе лекі айчыннай вытворчасці, а таксама да 3 % — на імпартныя. Зніжэнне кошту закладзена аўтаматычна: інфармацыя ёсць у інтэрнэце, — адзначыла Людміла Сапега. На цэнніках у аптэках «Фармацыі» кошты мяняюцца тады, калі само прадпрыемства прадастаўляе зніжку

— Падчас наведвання аптэк на працягу сакавіка я ўбачыў зніжэнне коштаў у дзяржаўнай сетцы. Разам з тым, лічу, што варта дапрацаваць пытанне інфармавання пра зніжкі, — парэкамендаваў сенатар Аляксей Нявераў. — Звярнуў увагу, што грамадзяне сталага ўзросту не заўважаюць часам аб’яў каля кас, размешчаных за бар'ерам, перагародкай. Не заўсёды яны ярка аформленыя. Выносьце іх у такія месцы, дзе інфармацыя і на папяровым носьбіце будзе прыцягваць увагу.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.