Вы тут

​Бульба за год вырасла ў цане на 40%, морква — на 46%, буракі — больш чым на 30%


З пачатку сакавіка штотыднёвы прафсаюзны маніторынг працягвае праводзіцца па пашыраным пераліку тавараў, якія карыстаюцца павышаным попытам у насельніцтва. Асобная ўвага надаецца наяўнасці неабходных прадуктаў харчавання ў крамах, паведамілі ў прэс-службе ФПБ.


pixabay.com

Па выніках маніторынгу ў сакавіку (у параўнанні з лютым) прафсаюзы адзначаюць, што меры па стрымліванні цэн на сацыяльна значныя тавары далі вынік. Разам з тым рост коштаў за месяц адзначаўся на асобныя віды гародніны: на бульбу — 7,6 %, на моркву — 6,5 %, на буракі — 6,3 %, на капусту белакачанную свежую — 2,9 %, на цыбулю — 5,7 %. І гаворка ідзе не толькі аб сезонных ваганнях.

Факты росту коштаў на нашу традыцыйную гародніну выклікаюць занепакоенасць, бо практычна кожны прафсаюзны маніторынг фіксуе на іх павышэнне коштаў, — кажа намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Алена МАНКЕВІЧ. — Што тычыцца гадавога аналізу, з сакавіка па сакавік бульба падаражэла амаль на 40 %, морква — на 46 %, капуста — на 9 %, буракі — больш чым на 30 %. Свой аналіз мы робім на падставе коштаў, якія нашы прадстаўнікі на пастаяннай аснове фіксуюць у канкрэтных крамах па ўсёй краіне.

Федэрацыя прафсаюзаў неаднаразова звяртала ўвагу не толькі на павышэнне коштаў на плодаагароднінную прадукцыю, але і на неабходнасць аператыўнага прыняцця рашэння па пытанні ўзаемадзеяння вытворцаў і прадстаўнікоў рознічных сетак.

Мы звярталіся да ўрада з просьбай прапрацаваць новыя механізмы паставак беларускай агародніны на рынак. Адзначаем, што да веснавога сезону запасы гэтых прадуктаў значна скарачаюцца. Больш за тое, у крамах зноў з'яўляецца імпартная прадукцыя, кошты на якую, як правіла, вышэй, — дадала Алена Манкевіч. — Вырашыць гэтую праблему маглі б стабілізацыйныя фонды, пытанне фарміравання якіх прафсаюзы ўжо шмат разоў узнімалі на розных узроўнях. У цяперашні час стабфонды могуць забяспечыць толькі нязначную долю патрэбы краіны ў гародніне, нягледзячы на добры ўраджай.

У ФПБ нагадалі, што сярод прапаноў нацыянальнага прафцэнтра — увядзенне ў практыку сістэму доўгатэрміновых кантрактаў паміж вытворцамі і прадаўцамі. Гарантаваная аплата за ўвесь зімова-вясновы перыяд дазволіць зрабіць кошты больш стабільнымі і прадказальнымі, а таксама забяспечыць наяўнасць у крамах айчыннай гародніны ў неабходнай колькасці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.

Грамадства

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Чым прыцягвае гісторыя ваеннай авіяцыі бераставіцкіх аматараў тэхнічнай творчасці

Ідэя стварыць гурток авіямадэлістаў у нейкім сэнсе звязана і з размяшчэннем побач з райцэнтрам былога ваеннага аэрадрома.

Грамадства

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Будаўнічыя ідэі распрацоўваюцца ў лабараторыі аднаго брэсцкага вучонага.