Вы тут

Дэпутаты зацвердзілі план дзеянняў на бягучы год па навядзенні парадку


На сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутаты зацвердзілі план дзеянняў на бягучы год па навядзенні парадку. Зараз ідуць яго дэталізацыя, удакладненне планаў і задач, вызначэнне адказных асоб з мэтай ахапіць увесь комплекс работ, не ўпусціць так званыя дробязі, якія часам моцна псуюць настрой гараджанам.


Фота з архіва. Аўтар: Анатоль Кляшчук.

Напрыклад, сёлета мяркуецца надаць асаблівую ўвагу навядзенню парадку ў пад'ездах, якія далёка не ўсюды вызначаюцца чысцінёй.

І вось цяпер мясцовая ўлада сталіцы вырашыла выправіць становішча і прывесці ў парадак паштовыя скрыні ў пад'ездах, а дзе трэба, адрамантаваць дамафоны, выканаць іншыя работы. Дзейнічаць пачалі без цяганіны і прамаруджвання. Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, адрамантаваць ці замяніць паштовыя скрыні трэба ўжо да Дня горада. А гэта значыць, да пачатку верасня. Надоечы пачалася іх інвентарызацыя, прычым, выбар новых скрынь будзе за жыхарамі. Ім прапануюць некалькі варыянтаў і па рознай цане.

Акрамя таго, мясцовая ўлада горада паставіла задачу ўпарадкаваць у жылых дамах тэхнічныя памяшканні, гарышчы і падвалы, ачысціць іх ад рэшткаў старой мэблі, іншага хламу і сухога смецця. Тэрміны вызначаны жорсткія, бо гэта пытанне бяспекі жыхароў дадзенага дома, пад'езда. Вырашана надалей трымаць стан дапаможных памяшканняў на пастаянным кантролі. Ужо сёлета ў першым квартале за парушэнні правілаў утрымання тэхнічных памяшканняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты восем юрыдычных асоб, 19 кіраўнікоў і 27 службовых асоб.

Сёння таксама вядзецца актыўная работа па прыборцы, добраўпарадкаванні, азеляненні тэрыторый і побач з пад'ездамі дамоў. Іх жыхары прыбіраюць навакольную тэрыторыю, у суботу і нядзелю вядуць пасадкі саджанцаў дрэў і кустоў.

Цяпер мясцовая ўлада заклапочана аб'яднаннем гарадскіх веладарожак у адзіную сетку. Дарэчы, гэтую ідэю падказалі старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміру Кухараву падчас прамой тэлефоннай лініі. Ідэя здалася слушнай. Так, у Мінску ўжо ёсць магістральная веладарожка, даволі працяглыя палосы для руху на роварах. А гэта прыкладна 250 кіламетраў. Надыйшоў час злучыць іх у адзіную сетку.

Кантроль за выкананнем ходу вышэйназваных акцый і работ па навядзенні парадку ў пад'ездах жылых дамоў і вакол іх ускладзены на членаў рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторый сталіцы. Зразумела, да гэтай работы далучаюцца таксама і дэпутаты Мінскага гарадскога Савета.

У тэму

«Гэта наша агульная справа!»

Старшыня Мінгарсавета дэпутатаў заклікаў мінчан далучацца да навядзення парадку

Андрэй Бугроў на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак звярнуўся да жыхароў сталіцы з ідэяй правядзення Дзён чысціні ў дварах.

— Паважаныя мінчане, сябры! Надышла вясна, і няхай яшчэ зямля месцамі пад снегам, кожнаму з нас хочацца атрымліваць асалоду ад чыстых і прыгожых вуліц, пасядзець на лавачцы ў гарадскім парку ці ў двары дома, назіраючы, як квітнеюць, а не выбіваюцца з-пад кучы сухога лісця, першыя кветкі, — кажа ён. — Навесці парадак на сваёй зямлі — справа не толькі камунальных службаў, але і кожнага з нас. З надыходам цёплых дзён і спрыяльнага надвор'я запрашаю ўсіх жыхароў нашай сталіцы, працоўныя калектывы, камітэты грамадскага самакіравання, навучэнцаў школ і студэнцкую моладзь, вайскоўцаў і ветэранаў, усіх сваіх суседзяў, членаў грамадскіх аб'яднанняў узяць удзел у работах па прыборцы, добраўпарадкаванні, азеляненні горада-героя-Мінска! Аб'явім правядзенне Дзён чысціні ў сваіх дваровых тэрыторыях!

Сябры, не заставайцеся ўбаку! Утульнасць і прыгажосць нашага дома, двара, вуліцы, раёна, горада — гэта наша агульная справа!

Леанід ТУГАРЫН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».