Вы тут

Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі


Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Дваццаць пяць гадоў таму, 2 красавіка 1996 года, быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, які дазволіў двум брацкім народам пераадолець разбуральныя цэнтрабежныя тэндэнцыі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы і перайсці да будаўніцтва нашага агульнага саюзнага дому на трывалай аснове гістарычнай, духоўнай і культурнай супольнасці.

За чвэрць стагоддзя намі пройдзены значны шлях. Па глыбіні збліжэння нацыянальных заканадаўстваў, развіцці дагаворна-прававой базы і маштабах узаемадзеяння ў прамысловай, навукова-тэхнічнай, абароннай, знешнепалітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай галінах Саюзнай дзяржаве няма роўных на еўразійскай прасторы.

Мы не толькі захавалі, але і ў шмат разоў прымножылі кааперацыйныя сувязі ў вытворчасці, адукацыі і культуры.

Сярод агульных дасягненняў — сумесны запуск касмічных апаратаў, стварэнне суперкамп'ютараў, рэалізацыя шматлікіх высокатэхналагічных праектаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Новай вяршыняй супрацоўніцтва стаў увод у эксплуатацыю першага энергаблока Беларускай АЭС.

І ў Беларусі, і ў Расіі нашы грамадзяне маюць роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, сістэмы сацыяльнага забеспячэння, бесперашкоднага працаўладкавання, перамяшчэння і выбару месца жыхарства. Гэтыя ўражлівыя вынікі дзейнасці Саюзнай дзяржавы ўжо сталі звыклымі для нас.

У няпростых умовах мінулага года мы яшчэ раз пераканаліся, наколькі важныя магчымасці, якія многімі ўспрымаюцца як данасць. Наколькі каштоўнай з'яўляецца ўзаемная падтрымка! Пацвярджэннем сапраўды брацкіх, дружалюбных, непарыўных адносін паміж нашымі краінамі стала аб'яднанне намаганняў у барацьбе з новай інфекцыяй.

Пандэмія вельмі абвастрыла негатыўныя геапалітычныя трэнды, і сёння Беларусь і Расія адчуваюць беспрэцэдэнтны ціск звонку.
У гэтай абстаноўцы кансалідацыя на ўсіх пляцоўках Саюзнай дзяржавы дазваляе нам аператыўна і эфектыўна рэагаваць на ўвесь спектр сучасных выклікаў і пагроз, надзейна гарантуе бяспеку і стратэгічную стабільнасць у рэгіёне.

Відавочна, што ў далейшым паглыбленні саюзнай інтэграцыі на аснове прынцыпаў роўнасці і незалежнасці дзвюх дзяржаў, ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве кроўна зацікаўлены як расіяне, так і беларусы.

Дарагія сябры!

Перакананы, што разам мы пераадолеем усе цяжкасці, пацвярджаючы правільнасць выбранага дваццаць пяць гадоў таму курсу на згуртаванне і сумеснае развіццё нашых краін у рамках Саюзнай дзяржавы.

Ад усёй душы жадаю вам добрага здароўя, дабрабыту, мірнага бясхмарнага неба, адзінства і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы,

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Мінск, 2 красавіка 2021 года.

Загаловак у газеце: Значны шлях даўжынёй у чвэрць стагоддзя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».