Вы тут

Каляндар стрыжак на красавік


pixabay.com

3 красавіка, субота. Удалы час для змены даўжыні валасоў. Можна не абмяжоўвацца падразаннем кончыкаў, таму што нават смелая стрыжка атрымаецца выдатна.


4 красавіка, нядзеля. Стрыжка будзе вельмі ўдалай — яна зробіць валасы больш здаровымі, густымі і забяспечыць менш пасечаных кончыкаў. Добры дзень для таніравання і афарбоўвання.


5 красавіка, панядзелак. Стрыгчыся можна толькі ў тым выпадку, калі вы чакаеце кардынальных перамен у жыцці. Калі ж усё цячэ сваім парадкам і няма нічога лепш, чым стабільнасць, лепш устрымацца ад стрыжкі.


6 красавіка, аўторак. Вырашыўшы падстрыгчыся ў гэты дзень, можна чакаць вырашэння фінансавых праблем і змены ўзаемаадносін з навакольнымі, прыцягнення ўдачы і дабрабыту.


7 красавіка, серада. Нейтральны дзень для стрыжкі валасоў. Састрыжаныя кучары збіраюць як станоўчую, так і адмоўную энергетыку, а плюс на мінус дае нуль.


8 красавіка, чацвер. Не спрабуйце падмануць астралагічны прагноз — стрыжкі сёння бесперспектыўныя. Рыба — не напарнік вам у стварэнні прычосак.


9 красавіка, пятніца. Стрыжка ў гэты дзень зробіць вашы валасы непаслухмянымі, цяжкімі, укладка будзе дрэнна трымацца, прычоска не прынясе жаданага выніку.


10 красавіка, субота. Стрыжку лепш адкласці на некалькі дзён, бо яна можа змяніць у горшы бок структуру валасоў і справакаваць выпадзенне. Карысць прынясе масаж галавы.


11 красавіка, нядзеля. Стрыжка прынясе хаос і блытаніну, 29-ы месячны дзень — адзін з самых складаных і неспрыяльных. Афарбоўванне таксама не рэкамендуецца.


12 красавіка, панядзелак. Выдатны дзень для стрыжкі, афарбоўкі — можна смела адпраўляцца ў цырульню.


13 красавіка, аўторак. Удалы дзень для стрыжкі, яна даўжэй захавае форму, паспрыяе росту і ўмацаванню валасоў. Новая прычоска прынясе шчасце і прывабную знешнасць.


14 красавіка, серада. Добры час для новай прычоскі. Сёння спрыяльны дзень для аздараўленчых і агульнаўмацавальных працэдур — для валасоў гэта будзе максімальна эфектыўна.


15 красавіка, чацвер. Новая прычоска ўздыме настрой, павысіць самаацэнку і веру ва ўласныя сілы. Афарбоўванне ў яркі колер прыцягне пазітыўных і патрэбных людзей.


16 красавіка, пятніца. Калі вы расчараваны і маеце патрэбу ў энергетычным падсілкоўванні, схадзіце да любімага майстра, толькі афарбоўка ў гэты дзень не пажадана.


17 красавіка, субота. Перыяд устрымання ад любых дзеянняў з валасамі — знайдзіце іншы занятак, каб адарвацца ад люстэрка.


18 красавіка, нядзеля. Пасіўнае стаўленне да знешнасці сёння рэкамендуюць астролагі — расслабцеся і палюбіце сябе такімі, якія вы ёсць.


19 красавіка, панядзелак. Стрыжка і афарбоўка валасоў непажаданы, бо могуць негатыўна паўплываць на вашу прывабнасць, настрой.


20 красавіка, аўторак. Калі хочаце падстрыгчы валасы ў гэты дзень, то Месяц у Льве вам у дапамогу — шавялюра будзе расці з неверагоднай хуткасцю.


21 красавіка, серада. У гэты дзень можна зрабіць стрыжку, якая дадасць вам папулярнасці ў супрацьлеглага полу. Унутраны голас падкажа колер лепш за любога стыліста.


22 красавіка, чацвер. Самы, мабыць, удалы дзень для стрыжкі. Адразу ж вырашыце фінансавыя праблемы і праблемы з блізкімі, а таксама паправіце здароўе.


23 красавіка, пятніца. Сённяшняя стрыжка вас вельмі ўзрадуе. Яна атрымаецца прыгожай. Тое самае можна сказаць пра ўкладку і афарбоўку.


24 красавіка, субота. Добры дзень для змены іміджу, новай прычоскі і афарбоўвання валасоў у больш светлы колер.


25 красавіка, нядзеля. Асвятляем валасы і ствараем паветранасць на галаве, каб прыцягнуць станоўчыя энергетычныя зарады. Калі не задаволены сабой і сваім настроем, абавязкова дапаможа ваш майстар.


26 красавіка, панядзелак. Сёння дзень вельмі цікавы: стрыжка валасоў прыводзіць да ўсплёску альбо пазітыўнай, альбо негатыўнай энергіі. Калі любіце рызыкаваць — падстрыжыцеся. Каб атрымаць вялікі прыбытак, пафарбуйце валасы ў колер з адценнем чырвонага.


27 красавіка, аўторак. У поўню лепш не падносіць да сваіх валасоў нажніцы, інакш ваша задума не будзе мець поспех. Вяртанне да натуральнага колеру дапаможа ўмацаваць паразуменне з людзьмі.


28 красавіка, серада. Стрыжка прынясе ўдачу ў асабістых справах і на рабоце.


29 красавіка, чацвер. Выдатны дзень для кардынальнай змены іміджу. Можаце коратка астрыгчы валасы і пафарбаваць у яркі колер.


30 красавіка, пятніца. Вельмі неспрыяльны час для стрыжкі. Новая прычоска можа быць няўдалай, прывядзе да мігрэні, дрэннага настрою і агульнага пагаршэння здароўя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».