Вы тут

На­цы­я­наль­на­му па­ра­а­лім­пій­ска­му ка­мі­тэ­ту — 25 га­доў!


Гіс­то­рыя бе­ла­ру­саў на Па­ра­а­лім­пій­скіх гуль­нях па­ча­ла­ся з 1988 го­да. Та­ды ў Се­у­ле Алег Шэ­пель, сён­няш­ні стар­шы­ня На­цы­я­наль­на­га па­ра­а­лім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та, за­ва­я­ваў тры ме­да­лі ў спа­бор­ніц­твах па лёг­кай ат­ле­ты­цы. На Гуль­нях 1992 го­да ў Бар­се­ло­не бе­ла­ру­сы, вы­сту­па­ю­чы ў скла­дзе ка­ман­ды СНД, са­бра­лі адзі­нац­цаць ме­да­лёў. Пер­шая су­ве­рэн­ная дэ­ле­га­цыя бе­ла­рус­кіх па­ра­а­лім­пій­цаў бы­ла на­кі­ра­ва­на на зі­мо­выя Па­ра­а­лім­пій­скія гуль­ні ў Лі­ле­ха­ме­ры ў 1994 го­дзе. А праз два га­ды — у са­ка­ві­ку 1996 го­да — быў ство­ра­ны На­цы­я­наль­ны па­ра­а­лім­пій­скі ка­мі­тэт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, які сё­ле­та ад­зна­чае свой 25-га­до­вы юбі­лей.


Параалімпійскія гульні ў Пхёнчхане.

Баць­кі-за­сна­валь­ні­кі — лю­дзі, якія даў­но ўпі­са­лі свае ім­ёны ў гіс­то­рыю бе­ла­рус­ка­га спор­ту. Мі­ка­лай За­іч­коў, пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра спор­ту Бе­ла­ру­сі, ві­цэ-прэ­зі­дэнт НАК, быў пер­шым ге­не­раль­ным сак­ра­та­рам. А пер­шы прэ­зі­дэнт На­цы­я­наль­на­га па­ра­а­лім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та — сла­ву­ты кань­ка­бе­жац, шмат­ра­зо­вы чэм­пі­ён све­ту Ігар Жа­ля­зоў­скі. Мі­ка­лай Шу­дзей­ка і сён­ня на па­са­дзе ге­не­раль­на­га сак­ра­та­ра ка­мі­тэ­та раз­ві­вае па­ра­а­лім­пій­скі спорт. Ён рас­ка­заў, ча­го ар­га­ні­за­цыя да­сяг­ну­ла за чвэрць ста­год­дзя.

«У ся­рэ­дзі­не 90-х га­доў мы ўба­чы­лі, што па­ра­а­лім­пій­скі спорт на­бы­вае па­пу­ляр­насць у све­це, і вы­ра­шы­лі раз­ві­ваць яго ў не­за­леж­най Бе­ла­ру­сі. Су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі, з да­па­мо­гай та­ва­рыст­ва ін­ва­лі­даў па зро­ку, Мі­ніс­тэр­ства спор­ту мы ства­ры­лі па­ра­а­лім­пій­скі ка­мі­тэт. Ня­гле­дзя­чы на вя­лі­кую коль­касць фі­нан­са­вых, бю­ра­кра­тыч­ных праб­лем, мы пра­ца­ва­лі з апан­та­нас­цю і эн­ту­зі­яз­мам. Не­ка­то­рыя
з гэ­тых праб­лем і праз 25 га­доў ак­ту­аль­ныя, але і наш эн­ту­зі­язм не знік», — ад­зна­чае Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч.

Не спор­там адзі­ным

Раз­віц­цё па­ра­а­лім­пій­ска­га спор­ту «за­вя­за­нае» на важ­ных са­цы­яль­ных праб­ле­мах, што да­ты­чац­ца ін­тэ­гра­цыі ін­ва­лі­даў у гра­мад­ства. Ба­дай, ці не са­мая ак­ту­аль­ная з іх — без­бар'­ер­нае ася­род­дзе. Па сло­вах Мі­ка­лая Шу­дзей­кі, па­ра­а­лім­пій­скі ка­мі­тэт унёс знач­ны ўклад у зруч­насць бе­ла­рус­кіх га­ра­доў: «Ка­лі мы па­чы­на­лі раз­віц­цё па­ра­а­лім­пій­ска­га ру­ху, пра без­бар'­ер­нае ася­род­дзе ў нас на­ват ні­хто не чуў, на спар­тыў­ных аб'­ек­тах не бы­ло ні­я­кіх умоў для ін­ва­лі­даў. І пер­шая цяж­касць, з якой мы су­тык­ну­лі­ся, — ар­га­ні­за­цыя ву­чэб­на-трэ­ні­ро­вач­на­га пра­цэ­су. Як спарт-
­сме­ну да­брац­ца да ста­ды­ёна, у трэ­на­жор­ную за­лу, у гас­ці­ні­цу? І мы па кроп­лях збі­ра­лі ін­фар­ма­цыю: шу­ка­лі між­на­род­ныя стан­дар­ты, за мя­жой усё фа­та­гра­фа­ва­лі, пы­та­лі­ся ў ка­лег. Та­ды мы пра­ца­ва­лі з та­ва­рыст­вам ін­ва­лі­даў па зро­ку, для іх гэ­та так­са­ма бы­ла ак­ту­аль­ная праб­ле­ма. Так су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі мы рас­пра­ца­ва­лі стан­дарт, які вый­шаў у 2010 го­дзе». Дзяр­жаў­ны стан­дарт «Ася­род­дзе пра­жы­ван­ня для фі­зіч­на аслаб­ле­ных асоб» рэг­ла­мен­туе ства­рэн­не ўмоў для ін­ва­лі­даў пры бу­даў­ніц­тве но­вых аб'­ек­таў.

Пер­шай спар­тыў­най па­бу­до­вай, зруч­най для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі, стаў комп­лекс «Мінск-Арэ­на», ад­кры­ты ў 2010 го­дзе. Су­час­ныя спар­тыў­ныя аб'­ек­ты на 100 пра­цэн­таў адап­та­ва­ны пад па­трэ­бы ін­ва­лі­даў. «Су­пра­цоў­ні­каў па­ра­а­лім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та ўклю­ча­юць у экс­перт­ныя са­ве­ты пад­час пра­ек­та­ван­ня па­бу­доў, з на­мі ра­яц­ца. Ня­даў­ні прык­лад — у Мін­ску бу­ду­ец­ца но­вы лыж­ны комп­лекс, і пра­ект­ны ін­сты­тут уз­гад­няў з на­мі пра­ект. Мы ўва­хо­дзім у між­ве­да­мас­ны са­вет ра­зам з прад­стаў­ні­ка­мі ўсіх мі­ніс­тэр­стваў, якія ма­юць да­чы­нен­не да ства­рэн­ня без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя. Мы не апош­нюю ро­лю ады­гра­лі ў тым, што транс­парт, вак­за­лы ста­лі больш зруч­ны­мі для ін­ва­лі­даў. Але і на­пе­ра­дзе яшчэ шмат пра­цы», — ад­зна­чае Мі­ка­лай Шу­дзей­ка.

Ву­чо­ба без ме­жаў

Га­лоў­ная мэ­та На­цы­я­наль­на­га па­ра­а­лім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та — не толь­кі раз­віц­цё спор­ту, але і пад­трым­ка лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю, іх са­цы­я­лі­за­цыя. Вя­ліз­нае зна­чэн­не пры гэ­тым мае ін­клю­зіў­ная аду­ка­цыя — доб­ры трэнд у са­цы­яль­най па­лі­ты­цы, згод­на з якім дзе­ці з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі ву­чац­ца ў агуль­на­аду­ка­цый­ных шко­лах ра­зам са зда­ро­вы­мі вуч­ня­мі. «Ста­рэй­шае па­ка­лен­не па­мя­тае час, ка­лі ў нас «не бы­ло ін­ва­лі­даў», іх не па­він­на бы­ло быць на­огул. Ства­ра­лі­ся спе­цы­яль­ныя мес­цы пра­жы­ван­ня, якія ў на­ро­дзе ўспры­ма­лі­ся як «ге­та». І гэ­та бы­ло страш­най праб­ле­май, якая «ад­гу­ка­ец­ца» на­ват сён­ня. Па­мя­таю, пры­еха­лі ў ад­ну спе­цы­я­лі­за­ва­ную шко­лу для дзя­цей з па­ру­шэн­ня­мі зро­ку, а там у спар­тыў­най за­ле ня­ма вок­наў. На пы­тан­не, ча­му дзе­ці па­збаў­ле­ны со­неч­на­га свят­ла, нам ад­ка­за­лі, што яны сля­пыя і ўсё роў­на яго не ба­чаць. Але ж со­неч­нае свят­ло па­трэб­на для рос­ту ар­га­ніз­ма, гэ­та ві­та­мін D.

Вы­дат­на, што Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны з удзе­лам па­ра­а­лім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та па­ча­лі раз­ві­ваць ін­клю­зіў­ную аду­ка­цыю. Зра­зу­ме­ла, па­да­чу ма­тэ­ры­я­лу трэ­ба адап­та­ваць пад асаб­лі­вас­ці зда­роўя. Але са­ма ву­чэб­ная пра­гра­ма не па­він­на быць ляг­чэй­шая, бо гэ­тыя дзе­ці ні­чым не ад­роз­ні­ва­юц­ца ад звы­чай­ных, прос­та ў іх не ха­пае фі­зіч­ных маг­чы­мас­цяў», — ад­зна­чае Мі­ка­лай Шу­дзей­ка. Ён упэў­не­ны: ін­клю­зіў­ная аду­ка­цыя са­дзей­ні­чае та­му, што мо­ладзь ста­но­віц­ца ра­зум­ней­шай, а гра­мад­ства — больш ад­кры­тым.

Толь­кі ў Мін­ску пра­цуе пяць школ з ін­клю­зіў­ны­мі кла­са­мі. У ста­ліч­най шко­ле № 12 на­ват ство­ра­ны му­зей па­ра­а­лім­пій­скай сла­вы. «Ін­клю­зіў­ная аду­ка­цыя да­ты­чыц­ца не толь­кі школ. У ка­ле­джы ра­дыё­элект­ро­ні­кі ёсць ка­фед­ра для лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю, дзе вы­клад­чы­кам пра­цуе сля­пы ча­ла­век. У Грод­не на ба­зе фі­лі­яла гро­дзен­ска­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та ёсць ад­дзя­лен­не, дзе лю­дзі з ін­ва­лід­нас­цю ву­чац­ца на фі­зі­я­тэ­ра­пеў­таў, спе­цы­я­ліс­таў па ма­са­жы», — рас­каз­вае Мі­ка­лай Шу­дзей­ка.

Беларуская дэлегацыя на Параалімпійскіх гульнях у Рыа.

Мно­гія па­ра­а­лім­пій­цы моц­ныя не толь­кі на спар­тыў­ных арэ­нах, але і ў ву­чэб­ных уста­но­вах. Больш за 70 спарт­сме­наў ма­юць вы­шэй­шую аду­ка­цыю. Ся­рэб­ра­ны пры­зёр Па­ра­а­лім­пій­скіх гуль­няў у Пхёнч­ха­не Дзміт­рый Ло­бан ад­ра­зу пас­ля гуль­няў па­сту­піў у БДУФК. Але­на Сяр­куль­ская, якая вы­сту­па­ла ў тан­цах на ка­ляс­ках, пра­цуе на фа­куль­тэ­це азда­раў­лен­чай фі­зіч­най куль­ту­ры БДУФК.

Ад­нак ёсць і праб­ле­мы з аду­ка­цы­яй у па­ра­а­лім­пій­скім спор­це. У бе­ла­рус­кіх на­ву­чаль­ных уста­но­вах ня­ма спе­цы­яль­ных пра­грам, кур­саў для трэ­не­раў, якія бу­дуць пра­ца­ваць з па­ра­а­лім­пій­ца­мі. «Трэ­не­ры, якія пры­вя­лі спарт­сме­наў да зван­няў чэм­пі­ё­наў, прый­шлі да гэ­та­га спо­са­бам спроб і па­мы­лак. Яны лю­бяць пра­цу, бо ка­лі ду­ша не ля­жыць — ні­я­кія ўні­вер­сі­тэ­ты не да­па­мо­гуць. Ка­лі да нас прый­шла На­сця Шляп­цо­ва, ма­ла­ды трэ­нер тэ­ні­сіс­таў на ін­ва­лід­ных ка­ляс­ках, я і па­ду­маць не мог, што яе гэ­та так за­ці­ка­віць. А яна з та­кой апан­та­нас­цю ўзя­ла­ся за пра­цу! Ігар Фар­ту­ноў, трэ­нер па лёг­кай ат­ле­ты­цы, ці­ка­віц­ца на­він­ка­мі, усё ад­соч­вае, да­рэ­чы, у мі­ну­лым сам вы­сту­паў. Пра­цу­юць з на­шы­мі спарт­сме­на­мі і трэ­не­ры, якія рых­та­ва­лі зда­ро­вых спарт­сме­наў. Па сут­нас­ці, фі­зі­я­ло­гія ва ўсіх ад­на — па­трэб­на толь­кі пра­віль­на раз­мяр­коў­ваць на­груз­ку, гэ­ты на­вык ужо з во­пы­там раз­ві­ва­ец­ца. За­раз мы рас­пра­цоў­ва­ем пра­гра­мы пад­рых­тоў­кі па роз­ных ві­дах спор­ту, уклю­ча­ем ту­ды і тэ­а­рэ­тыч­ны, і прак­тыч­ны во­пыт, каб у трэ­не­раў быў хоць які да­па­мож­нік», — дзе­ліц­ца Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч.

Асноў­ны прын­цып ін­клю­зіў­най аду­ка­цыі — на­ву­чан­не ра­зам — да­ты­чыц­ца не толь­кі шко­лы, але і спар­тыў­ных сек­цый. У боль­шас­ці зда­ро­выя спарт­сме­ны пра­цу­юць ра­зам са спарт­сме­на­мі з ін­ва­лід­нас­цю. Ра­зам з Мі­ніс­тэр­ствам спор­ту і ту­рыз­му На­цы­я­наль­ны па­ра­а­лім­пій­скі ка­мі­тэт рас­пра­ца­ваў нар­ма­тыў­ныя да­ку­мен­ты, якія рэг­ла­мен­ту­юць пра­цу кам­бі­на­ва­ных, ін­тэ­гра­ва­ных груп. Спе­цы­я­лі­за­ва­ных спар­тыў­ных сек­цый для дзя­цей з ін­ва­лід­нас­цю ў кра­і­не ня­шмат. І, як мно­гае ў па­ра­а­лім­пій­скім ру­ху, з'я­ві­лі­ся яны дзя­ку­ю­чы эн­ту­зі­яз­му. Ра­дзі­вон Сі­ні­цын на ба­зе баб­руй­ска­га ву­чы­лі­шча алім­пій­ска­га рэ­зер­ву трэ­ні­руе гру­пу 14 плыў­цоў. У ма­гі­лёў­скай СДЮ­ШАР праф­са­юзаў «Спар­так» трэ­нер Ва­сіль Гаў­ру­ко­віч іні­цы­я­ваў ад­крыц­цё лыж­най сек­цыі для дзя­цей з па­ру­шэн­ня­мі зро­ку. Па­ра­а­лім­пій­ская чэм­пі­ён­ка па лёг­кай ат­ле­ты­цы Ган­на Ка­нюк на ба­зе гро­дзен­скай СДЮ­ШАР № 2 пра­цуе з гру­пай ма­ла­дых спарт­сме­наў. Уся­го тры спе­цы­я­лі­за­ва­ныя гру­пы на ўсю кра­і­ну. Але ж важ­ная не коль­касць, а якасць…

Пад да­хам до­ма свай­го

Важ­най вя­хой у раз­віц­ці бе­ла­рус­ка­га па­ра­а­лім­пій­ска­га ру­ху ста­ла ад­крыц­цё ў 2016 го­дзе Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра алім­пій­скай пад­рых­тоў­кі па па­ра­а­лім­пій­скіх і дэ­фа­лім­пій­скіх ві­дах спор­ту. Гэ­та пе­ра­вя­ло пад­рых­тоў­ку спарт­сме­наў на пра­фе­сій­ныя рэй­кі. Боль­шасць трэ­не­раў пе­ра­ста­лі пра­ца­ваць на гра­мад­скіх па­чат­ках, а бы­лі аформ­ле­ны як штат­ныя спе­цы­я­ліс­ты — ця­пер там пра­цуюць 45 трэ­не­раў. На­яў­насць РЦАП да­зва­ляе на­бі­раць спе­цы­я­лі­за­ва­ныя гру­пы, ар­га­ні­зоў­ваць збо­ры для спарт­сме­наў. Гэ­та доб­ра, але не­да­стат­ко­ва. «У нас ня­ма спе­цы­я­лі­за­ва­на­га аб'­ек­та для па­ра­а­лім­пій­цаў. Але, уліч­ва­ю­чы на­яў­насць без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя на спар­тыў­ных арэ­нах, ён нам не над­та па­трэ­бен. Нам не­аб­ход­ны гас­ці­ні­ца ці ін­тэр­нат, каб спарт­сме­ны маг­лі пры­яз­джаць на збо­ры і ра­зам жыць, трэ­ні­ра­вац­ца, вы­кон­ваць спар­тыў­ны рэ­жым. Гэ­та нар­маль­ная прак­ты­ка пад­рых­тоў­кі да важ­ных стар­таў», — дзе­ліц­ца Мі­ка­лай Шу­дзей­ка. Па­куль ма­ры аб улас­най ба­зе раз­бі­ва­юц­ца аб са­мую пры­мі­тыў­ную праб­ле­му — ма­тэ­ры­яль­нае пы­тан­не, та­му не бу­дзе ліш­няй спон­сар­ская да­па­мо­га. Ус­клад­ня­юць ста­но­ві­шча і ча­ла­ве­чыя рэ­сур­сы. Штат На­цы­я­наль­на­га па­ра­а­лім­пій­ска­га ка­мі­тэ­та не пе­ра­вы­шае пя­ці ча­ла­век. Дзя­ку­ю­чы эн­ту­зі­яз­му і ад­да­на­сці спра­ве вы­кон­ва­ец­ца важ­ная дзяр­жаў­ная за­да­ча — са­цы­я­лі­за­цыя, пад­трым­ка лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю. Як ка­жа Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч, увесь свет здзіў­ля­ец­ца, як бе­ла­ру­сам уда­ец­ца так пра­ца­ваць і па­каз­ваць вы­со­кія вы­ні­кі. Але ж па­ра­а­лім­пій­скі спорт мо­жа ўсё…

Сустрэча параалімпійцаў са школьнікамі.

Но­вае жыц­цё — спар­тыў­нае

Зда­ра­ец­ца, што лю­дзі, якія ні­ко­лі ра­ней не зай­ма­лі­ся спор­там, пас­ля траў­мы і на­быц­ця ін­ва­лід­нас­ці па­чы­на­юць. Улад Грыб над­та глы­бо­ка ныр­нуў і зла­маў па­зван­кі — на­быў ін­ва­лід­насць, і за­раз па­каз­вае ня­дрэн­ныя вы­ні­кі на спа­бор­ніц­твах у кі­дан­ні бу­ла­вы. Юлія Ня­жу­ра спарт­смен­кай ні­ко­лі не бы­ла, але тра­пі­ла ў ава­рыю і знай­шла ся­бе ў па­ра­а­лім­пій­скім спор­це. Па­доб­ная сі­ту­а­цыі і ў Іры­ны Ба­ра­ноў­скай.

Боль­шасць па­ра­а­лім­пій­цаў ужо ма­юць спар­тыў­ны во­пыт. Ігар Бо­кій у 14 га­доў ха­цеў па­сту­паць у ву­чы­лі­шча алім­пій­ска­га рэ­зер­ву. Але з-за праб­лем са зро­кам не прай­шоў ме­ды­цын­скую ка­мі­сію. Ад­нак гэ­та не пе­ра­шко­дзі­ла яму стаць 11-ра­зо­вым па­ра­а­лім­пій­скім чэм­пі­ё­нам па пла­ван­ні. Люд­мі­ла Вол­чак, Мі­ка­лай Без'­языч­ны, На­тал­ля Ша­вель, Дзміт­рый Бар­та­шэ­віч, Дзміт­рый Хо­дас — спарт­сме­ны, якія пра­ца­ва­лі дзе­ля алім­пій­скіх уз­на­га­род, а за­ва­я­ва­лі па­ра­а­лім­пій­скія. Мі­ка­лай Шу­дзей­ка ўпэў­не­ны: спорт — най­леп­шы спо­саб са­цы­яль­най адап­та­цыі для лю­дзей з ін­ва­лід­нас­цю.

Бе­ла­ру­сы-алім­пій­цы на лет­ніх Алім­пій­скіх гуль­нях 2016 го­да за­ва­я­ва­лі дзе­вяць ме­да­лёў (адзін за­ла­ты), па­ра­а­лім­пій­цы — дзе­сяць (во­сем за­ла­тых). З зі­мо­вых гуль­няў — 2018 алім­пій­цы пры­вез­лі тры ме­да­лі (два за­ла­тыя), па­ра­а­лім­пій­цы — 12 (ча­ты­ры за­ла­тыя). «На Алім­пій­скіх гуль­нях прад­стаў­ле­на больш кра­ін, чым на Па­ра­а­лім­пій­скіх, што мо­жа ўплы­ваць на коль­касць ме­да­лёў. Але з кож­ным го­дам кра­ін-удзель­ніц на Па­ра­а­лім­пій­скіх гуль­нях ста­но­віц­ца больш. І ў нас на­зі­ра­ец­ца ме­даль­ны спад. Та­му за­раз мы пра­во­дзім зме­ну па­ка­лен­няў, ад­бі­ра­ем най­леп­шых спарт­сме­наў і ў бу­ду­чы­ні вер­нем­ся да сва­іх ме­даль­ных па­каз­чы­каў», — тлу­ма­чыць Мі­ка­лай Шу­дзей­ка. На пы­тан­не, коль­кі ме­да­лёў пла­ну­ец­ца за­ва­я­ваць у То­кіа, Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч дае ўні­вер­саль­ны, але фі­ла­соф­скі ад­каз: не горш, чым на па­пя­рэд­няй Па­ра­а­лім­пі­я­дзе.

Валерыя СЦЯЦКО

Загаловак у газеце: Па­ра­а­лім­пій­скі спорт — больш, чым спорт

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.