Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У пачатку тыдня вы апынецеся ў гушчы падзей, вакол вас будзе занадта шмат мітусні і нервовасці. Серада — спрыяльны момант для шчырай размовы з блізкім чалавекам — такая гутарка многае праясніць. Будзьце больш актыўнымі, інакш руціна можа ўзяць верх. У другой палове тыдня пажадана перагледзець планы, прывесці іх у адпаведнасць з новымі абставінамі. Выказваць крытычныя заўвагі на рабоце і дома не рэкамендуецца.

ЦЯЛЕЦ. Перашкоды, якія так ці інакш могуць узнікаць на вашым шляху, будуць паспяхова пераадолены і не сыграюць асаблівай ролі. Аднак стане няпроста паверыць у сябе і ў свой поспех. Мінулы негатыўны вопыт у сферы асабістых адносін пагражае комплексамі. Вы заслугоўваеце лепшага, не згаджайцеся працаваць за капейкі і не збліжайцеся з людзьмі, якія вас не шануюць.

БЛІЗНЯТЫ. Прэч роспач! Верце ў найлепшае. Абставіны зараз складваюцца на вашу карысць. Будзе нагода парадавацца і ў кар'еры, і ў асабістым жыцці. Чакайце прыемных падарункаў лёсу. Ды і каханы чалавек гатовы дзеля вас на ўсё. Выхадныя — спрыяльны час для сустрэч з сябрамі, спатканняў, шпацыраў за горадам.

РАК. Дзелавыя сустрэчы пацягнуць за сабой карысныя знаёмствы. У панядзелак не саромейцеся, выказваючы меркаванні наконт работы. Вашы ідэі спадабаюцца начальству. У пятніцу з'явіцца шанц апынуцца на грэбні хвалі — паспрабуйце яго не выпусціць. У суботу, калі засвоілі ўрок і зрабілі высновы, вы паступіце па-разумнаму, інакш наступіце на знаёмыя граблі. Спрыяльны перыяд пачынаецца ў асабістым жыцці.

ЛЕЎ. Паспрабуйце ўзняцца над мітуснёй і ўбачыць перспектыву. На рабоце можаце пасябраваць з чалавекам, якога раней ведалі мала, і гэта будуць ўзаемавыгадныя адносіны. У сераду не выключаны канфліктныя сітуацыі, ваша ініцыятыва акажацца не асабліва ўдалая, многае будзе раздражняць. Незадаволенасць партнёрамі пройдзе на наступны дзень, і вы забудзецеся пра рознагалоссі. Паспрабуйце ўнесці ў сваё асабістае жыццё больш разнастайнасці.

ДЗЕВа. Пажадана не высвятляць адносіны з начальствам, не канфліктуйце з калегамі — шукайце кампраміс, працуйце ў камандзе. Абставіны будуць спрыяць перагляду вашых прынцыпаў і стэрэатыпаў. Больш часу аддавайце творчасці. Танцы, маляванне, кіно і кнігі дапамогуць не загразнуць у руціне. Паспрабуйце не загадваць, а прасіць. Асабліва гэта актуальна ў адносінах з дзецьмі.

ШАЛІ. Зможаце пераадолець практычна ўсе цяжкасці, якія ўзнікаюць на шляху. Спрыяльны момант для пачатку новых спраў, здабыцця надзейных партнёраў. У аўторак паспрабуйце выконваць свае абяцанні — інакш магчымыя непрыемнасці, вам перастануць верыць. У чацвер лепш прамаўчаць: канфлікт зусім непатрэбны. Знайдзіце ў сабе сілы дыпламатычным шляхам вырашыць спрэчныя пытанні. Да выхадных могуць наспець пэўныя бытавыя праблемы, якія проста неабходна хутка вырашыць.

СКАРПІЁН. Памятайце, што ўсё ў вашых руках. Было б жаданне — і вырашыце любую праблему, знойдзеце выхад са складанай сітуацыі і заробіце шмат грошай. Зараз вам многае па сілах. Толькі верце ў сябе, любіце, стварайце, не хавайце пачуцці і рэалізоўвайце жаданні. Не варта ахвяраваць сабой. Калі добра вам, то добра і тым, хто вас любіць.

СТРАЛЕЦ. Пагоня за сіняй птушкай нарэшце будзе мець поспех, што дазволіць паверыць у свае магчымасці. Настаў час атрымання ўзнагароды. Добрасумленная праца прынясе плён. Ваш аўтарытэт на высокім узроўні, кар'ера ідзе ў гару. Пажадана рацыянальна выкарыстоўваць сілы і дазіраваць нагрузку на рабоце. Нядзелю лепш правесці на свежым паветры.

КАЗЯРОГ. У пачатку тыдня пастарайцеся быць больш пунктуальнымі, не спазняйцеся на работу і на важныя сустрэчы. Будзьце адкрытымі, старайцеся паводзіць сябе шчыра з усімі, з кім давядзецца мець зносіны. Любое прытворства будзе адчувацца: вы не ўмееце іграць чужую ролю. У чацвер з'явіцца магчымасць праявіць свае найлепшыя якасці — толькі не спрачайцеся з-за дробязяў. У пятніцу вашы планы могуць раптам парушыцца з-за абставін, якія ад вас не залежаць. Нядзеля абяцае новыя цікавыя сустрэчы.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні не спрабуйце вырашаць праблемы з дапамогай сілы і эмацыянальнага ціску. Затое ўспрыімлівасць і гнуткасць дазволяць набыць у асобе партнёраў сапраўдных аднадумцаў. У сярэдзіне тыдня можаце апынуцца перад неабходнасцю зрабіць выбар — дзейнічайце спакойна, абдумана і без спешкі. Нікому не дазваляйце ўстаўляць палкі вам у колы. Можаце эмацыянальна рэагаваць на падзеі, аднак варта спачатку падумаць, а потым сказаць. У выхадныя збірайцеся на прыроду, правядзіце час у кампаніі сяброў і не думайце пра праблемы.

РЫБЫ. На гэтым тыдні вам будзе неабходна карэктна выбудаваць адносіны з тымі, з кім пазнаёміліся нядаўна — новымі калегамі, сябрамі. У аўторак перад канчатковым рашэннем любых фінансавых пытанняў пераканайцеся, што не выслізнула ні адна істотная дэталь. Не здавайцеся пры першых цяжкасцях. Варта быць адначасова ветлівымі і больш настойлівымі. Менавіта такія дзеянні стануць ключом да поспеху. У канцы тыдня атрымлівайце асалоду ад адпачынку ў коле сям'і.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».