Вы тут

Сучасныя тэхналогіі «ажывілі» беларускіх класікаў


На Youtube-канале «Кніга Беларусі» з’явілася відэа, у якім «ажылі» беларускія класікі. Сярод іх — Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і іншыя. Яны рухаюцца, міргаюць, пазіруюць перад камерай. Аўтар праекта і відэарэканструкцыі — Алесь Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


«Як выглядалі беларускія пісьменнікі-класікі ў маладосці? Мы гэта трошку ведаем дзякуючы старым чорна-белым фотаздымкам. Аднак сучасныя тэхналогіі дазваляюць не толькі расфарбаваць гэтыя выявы, але нават паспрабаваць візуальна ажывіць вядомых гістарычных дзеячаў, — распавёў Алесь Суша. — Мы паспрабавалі зрабіць відэарэканструкцыю, дзе яны пачынаюць пазіраваць перад камерай, рухаюцца, і нібы насамрэч гэта іх запісалі на відэа».

На ім — класікі беларускай літаратуры ХХ ст. Не ўсіх можна пазнаць і ў маладым узросце. Гэта — адна з задач дадзенага праекта: зрабіць іх больш пазнавальнымі.

На відэа: Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Зоська Верас, Міхась Чарот, Уладзімір Дубоўка, Янка Маўр, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Максім Танк, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў, Іван Мележ, Яўгенія Янішчыц, Іван Шамякін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».