Вы тут

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі ВАВ запрацуе «лясная школа»


У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрацуе «лясная школа», на заняткі ў якую завітаюць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі Маладзёжнага грамадскага аб'яднання «Адкрыццё» і ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна горада Мінска».


Удзельнікі інтэрактыўнай праграмы змогуць даведацца, як у гады вайны навучаліся дзеці ў партызанскіх зонах, з якімі складанасцямі і нястачамі даводзілася ім сутыкацца. Не хапала пісьмовых прылад, падручнікаў, сшыткаў, паперы, чарніла. І тым не менш партызаны знаходзілі выйсце і ў такім становішчы. Дзякуючы іх вынаходніцтву нават у такі складаны час здолелі наладзіць вучэбны працэс.

Госці музея паспрабуюць сябе ў ролі вучняў лясной школы, будуць пісаць на бярозавай кары вуглём ці чарнілам, якія самі ж зробяць. Таксама яны створаць вучэбныя дапаможнікі для партызанскай школы і паўдзельнічаюць у майстар-класе па вырабе сцяга партызанскай брыгады. А пасля на ўроку музыкі разам з выхаванцамі дзіцячай музычнай студыі «Новае пакаленне» будуць спяваць папулярныя франтавыя песні.

Дабрачынная сустрэча ладзіцца ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв’ю: Музей гісторыі ВАВ

Загаловак у газеце: На заняткі ў лясную школу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.