Вы тут

У БДПУ абмеркавалі прыцягненне на пед. спецыяльнасці матываваных абітурыентаў


У нарадзе ўзялі ўдзел кіраўнікі Міністэрства адукацыі, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, БДПУ, дырэктары сталічных школ, на базе якіх адкрыты педагагічныя класы.


Намеснік міністра адукацыі Аляксандр КАДЛУБАЙ падкрэсліў, што ключавым фактарам, які істотна змяніў сітуацыю з кантынгентам тых, хто паступае на педагагічныя спецыяльнасці, стала ўвядзенне ў 2015/2016 навучальным годзе профільнага навучання педагагічнай накіраванасці на старэйшай ступені школы. Але работу па арыентацыі здольных і паспяховых навучэнцаў на педагагічную прафесію, іх адбор у профільныя педагагічныя класы трэба распачынаць як мага раней, яшчэ на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Рэктар БДПУ Аляксандр ЖУК адзначыў, што сістэмная работа па прыцягненні на педагагічныя спецыяльнасці матываванай моладзі, якая праводзіцца БДПУ і іншымі ВНУ, з'яўляецца залогам паспяховай падрыхтоўкі будучых педагогаў: «У цяперашні час у сталіцы існуе праблема недахопу педагагічных кадраў, што знаходзіць адлюстраванне ў вялікай колькасці заявак на выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцяў нашага ўніверсітэта, а таксама ў вялікай колькасці студэнтаў, якія працуюць у школах і дзіцячых садках горада. У той жа час недастаткова ўвагі ў сталічным рэгіёне аддаецца рабоце па адкрыцці педагагічных класаў, якія могуць стаць дзейсным механізмам задавальнення патрэбы сталічных устаноў адукацыі ў кваліфікаваных педагагічных работніках».

На нарадзе абмеркавалі праблемы па кадравым забеспячэнні сістэмы адукацыі Мінска і выкананне заявак ад камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама па накіраванні ў сталіцу маладых спецыялістаў. Таксама былі разгледжаны актуальныя пытанні, якія патрабуюць вырашэння: недастатковая колькасць педагагічных класаў у сталіцы, нізкі працэнт рэкамендацый, што выдаюцца выпускнікам педагагічных класаў для паступлення на педспецыяльнасці, недастатковая інфармацыйная падтрымка рэалізацыі профільнага навучання педагагічнай накіраванасці на ўзроўні ўстаноў адукацыі і іншыя.

У працэсе абмеркавання былі вызначаны эфектыўныя напрамкі супрацоўніцтва педагагічнага ўніверсітэта і камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама па прыцягненні матываваных выпускнікоў мінскіх школ на педагагічныя спецыяльнасці БДПУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Разгледзець калегу... у сваім вучні

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.