Вы тут

У Лаяне праходзіць фестываль півоняў


Гэтыя кветкі — адзін з нацыянальных сімвалаў Паднябеснай. 39-ы Кітайскі фестываль півоняў праходзіць у горадзе Лаян, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэтыя кветкі вырошчваюць у гэтых мясцінах цягам больш чым 1500 гадоў. Фестываль будзе доўжыцца да 10 мая, прапаноўваючы візуальныя святочныя мерапрыемствы праз розныя анлайн- і афлайн-мерапрыемствы, паведаміла прэс-канцылярыя правінцыйнага ўрада.

У больш чым двух дзясятках півонявых садах горада пройдуць адмысловыя імпрэзы, шоў ліхтароў і кветкавыя парады, а таксама конкурсы кветкавых кампазіцый і паэтычныя вечарыны, тэмай якіх будуць півоні.

З 10 па 11 красавіка будзе праходзіць буйнамаштабная 24-гадзінная анлайн-трансляцыя ў прамым эфіры з удзелам інтэрнэту і тэлебачання, прысвечаная півонявай культуры і індустрыі, звязанай з гэтымі кветкамі.

Як вядома, півоня займае асаблівае месца ў кітайскай культуры. Яна па праве лічыцца адным з нацыянальных сімвалаў. Півоня — кветка імператараў (пачынаючы з дынастыі Тан (618–907 гады) і аж да апошняга імператара дынастыі Цын (кіраваў да 1924-га).

Прэв'ю: travelcalendar.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.