Вы тут

У Кітаі аб'ём безнаяўных плацяжоў перавысіў 4 квадрыльёны юаняў


Аб'ём безнаяўных плацяжоў, апрацаваных кітайскімі банкамі, працягваў заўважна павялічвацца, мабільныя разлікі таксама захоўвалі дынаміку росту. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Народнага банка Кітая (НБК), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У мінулым годзе аб'ём грашовых сродкаў у рамках безнаяўных плацяжоў, уключаючы камерцыйныя вэксалі, банкаўскія карты і сродкі анлайн-плацяжоў, склаў астранамічную лічбу -- 4 квадрыльёны юаняў (каля 613,8 трыльёна долараў). Гэта на 6,18 працэнта больш, чым у 2019-м, паведаміў НБК у сваім дакладзе. Толькі ў чацвёртым квартале аб'ём безнаяўных плацяжоў вырас на 10,29 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў каля 1070 трлн. юаняў.

Мабільныя плацяжы таксама захавалі тэндэнцыю да росту ў мінулым годзе: іх агульны аб'ём павялічыўся на 24,5 працэнта ў параўнанні з 2019-м -- да 432,1 трлн. юаняў. Пры гэтым, паводле дадзеных НБК, летась аб'ём здзелак з выкарыстаннем банкаўскіх карт склаў 888 трлн. юаняў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.