Вы тут

Беларусы сталі фіналістамі «Фермера-пачаткоўца»


У міжнародным вочным фінале бізнес-гульні будуць удзельнічаць дзесяць нашых каманд, паведамілі ў Цэнтральным камітэце БРСМ.


Завяршыўся завочны міжнародны тур бізнес-гульні. Па яго выніках экспертны савет адабраў для ўдзелу ў суперфінале 34 каманды маладых фермераў з Расіі, Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана і Германіі. У іх ліку — дзесяць нашых нацыянальных пераможцаў.

За перамогу ў міжнароднай бізнес-гульні пазмагаюцца аўтарскія калектывы жлобінскай гімназіі № 8 імя В. І. Казлова (праект «Хатка ў вёсцы»), клецкай гімназіі (праект «Творчая майстэрня»), Першамайскай сярэдняй школы Лідскага раёна (праект «Час&nok»), Станіславаўскай базавай школы Шаркаўшчынскага раёна (праект «Вырошчванне буякоў вузкалістых ва ўмовах прышкольнага вучэбна-доследнага ўчастка»), сярэдняй школы вёскі Вістычы Брэсцкага раёна (праект Herbal Lіne).

Таксама ў фінале возьмуць удзел аўтарскія калектывы Глыбоцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя (праект «Буякі — ягада, якая падаўжае жыццё»), Мар'інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя У. Е. Лабанка (праект «Фермерская гаспадарка па вырошчванні гародніны»), Беларускага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (праект «Сельгаспрадукцыя оптам»), ААТ «Гомельпрамбуд» (праект «Сады Семіраміды»), прадстаўнік клуба маладых інвалідаў «САМІ», створанага ў Мікашэвічах пры філіяле Лунінецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага
абслугоўвання насельніцтва, Мікалай Мазоль (праект «Пчалярства»).

Правядзенне фіналу запланавана на май у адным з суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Удзельнікі атрымаюць экспертную ацэнку сваіх праектаў. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. Самай галоўнай узнагародай за працу стане міжнародная стажыроўка ў краіне-ўдзельніцы праекта.

Галоўная задача міжнароднай бізнес-гульні «Фермер-пачатковец» — выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, уцягванне яе ў працэс распрацоўкі і рэалізацыі бізнес-праектаў, скіраваных на стварэнне і развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. Арганізатарам міжнароднага фіналу з'яўляецца Расійскі саюз сельскай моладзі. У Беларусі арганізатарам гульні выступае БРСМ пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.