Вы тут

Беларускі парламент адкрыты для дыялогу і ўзаемадзеяння з латвійскімі калегамі


Пра гэта заявіла член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Ганна Старавойтава падчас анлайн-сустрэчы членаў рабочай групы па супрацоўніцтву з парламентам Латвійскай Рэспублікі з паслом Латвіі Эйнарсам Семанісам.


Як паведаміла Ганна Старавойтава, да 2020 года адзначалася актывізацыя міжпарламенцкага дыялогу паміж Беларуссю і Латвіяй, ажыццяўляліся кантакты ўрадаў, МЗС, вялася праца па падрыхтоўцы да сумеснага правядзення чэмпіянату свету па хакеі, планаваўся візіт на вышэйшым узроўні ў Рыгу. «На жаль, пасля правядзення ў жніўні 2020 года выбараў у Беларусі Латвія замарозіла кантакты з беларускімі афіцыйнымі асобамі. Быў прыняты шэраг несяброўскіх дзеянняў, заява сейма Латвіі аб непрызнанні вынікаў выбараў», — сказала дэпутат.

Па словах парламентарыя, нягледзячы на напружанасць у палітыцы, краіны актыўна ўзаемадзейнічаюць у эканамічнай сферы. Перспектыўнымі кірункамі з’яўляюцца дрэваапрацоўка, фармацэўтыка, вытворчасць харчовай прадукцыі, турызм, сфера паслуг (асабліва галіна інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій). Рэгулярна праходзілі пасяджэнні беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Беларускі бок выказаўся за аднаўленне дзейнасці разнастайных сумесных камісій.

«Хацелася б падкрэсліць, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці добрасуседскіх адносін і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Латвіяй па шырокім спектры пытанняў. Важнай мы бачым актывізацыю супрацоўніцтва паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Сеймам Латвіі. Гэта будзе садзейнічаць развіццю ўсебаковага дыялогу ў духу добрасуседскіх адносін», — дадала Ганна Старавойтава.

Яна ўпэўнена: кантакты актывізуюцца на ўсіх узроўнях пасля адмены пандэмійных абмежаванняў і заяўляе, што беларускі парламент адкрыты да дыялогу і ўзаемадзеяння ў любым фармаце.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс пагадзіўся, што ва ўсіх адносінах паміж краінамі зараз складаны час, але дыпламатычныя каналы камунікацыі павінны заставацца адкрытымі.

«Наш народ жадае, каб адносіны былі добрасуседскімі і Беларусь была незалежнай, суверэннай, стабільнай, эканамічна развітай і дэмакратычнай краінай. Гэта была і будзе наша асноўная ўстаноўка», — дадаў пасол.

Ён падкрэсліў, што эканамічныя адносіны, нягледзячы на праблемы, развіваюцца. Гэта бачна па інвестыцыйных праектах, нязначным падзенні (усяго на 6 %) у пандэмійны час гандлю. Латвійскі бок выказаўся і за больш актыўнае развіццё лагістычнага і транспартнага супрацоўніцтва.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.