Вы тут

Больш за 20 беларускіх прадпрыемстваў прынялі ўдзел у прамысловай выстаўцы ва Узбекістане


23 беларускія прадпрыемствы 5-7 красавіка прынялі ўдзел у міжнароднай выставе «ІНАПРАМ. Вялікі прамысловы тыдзень ва Узбекістане». Айчынныя кампаніі прадставілі прадукцыю машынабудавання, металургіі, хімічнай прамысловасці, фармацэўтычнай галіны, медыцынскае абсталяванне, а таксама навуковыя распрацоўкі і тавары народнага спажывання, паведамілі ў выставачным прадпрыемстве «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.


Фота: belinterexpo.by

У цырымоніі адкрыцця нацыянальнай экспазіцыі Made in Belarus прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра па пытаннях інвестыцый і знешнеэканамічных сувязей — міністр інвестыцый і знешняга гандлю Узбекістана Сардор Умурзакаў, міністр прамысловасці Беларусі Пётр Пархомчык, саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ва Узбекістане Аляксандр Салаўёў.

У рамках індустрыяльных тураў прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў наведалі кампанію KRANTAS GROUP, ТАА «МАЗ-Ташкент», ТАА «Магістраль Дызель-сэрвіс», а таксама аўтарызаваны сэрвісны цэнтр «МАЗ». «Дарэчы, ТАА «МАЗ-Ташкент», даччынае прадпрыемства Мінскага аўтамабільнага завода ва Узбекістане, падпісала пагадненне аб намерах на пастаўку шасі і машынакамплектаў для зборкі машын на ўзбекскі рынак на суму $10 млн. Таксама з прыватнай узбекскай кампаніяй заключаны дагавор на пастаўку 50 адзінак тэхнікі «МАЗ» на агульную суму $3 млн. Ва Узбекістане сёння дзейнічаюць 14 дылераў і 11 аўтарызаваных сэрвісных цэнтраў «МАЗ», — расказалі ў выставачнай кампаніі.

Прамысловы тыдзень ва Узбекістане стаў буйнейшым мерапрыемствам у краіне пасля перапынку, выкліканага пандэміяй. Арганізатары змаглі прыцягнуць у Ташкент дастатковую колькасць удзельнікаў для поўнага запаўнення плошчаў усіх чатырох павільёнаў НВК «Узэкспацэнтр». Мерапрыемства, з’яўляючыся працягам «ІНАПРАМА», які традыцыйна праводзіцца ў Екацярынбургу, упершыню прайшло ў Ташкенце.

У выстаўцы ўдзельнічалі больш за 200 прадпрыемстваў, якія працуюць у сферах машынабудавання, металургіі, энергетыкі, фармацэўтыкі, хімічнай прамысловасці і медыцыны, з Арменіі, Беларусі, Германіі, Італіі, Кітая, Рэспублікі Карэя, Расіі, Турцыі, Узбекістана, Францыі, Чэхіі, Японіі, краін ЕАЭС і Цэнтральнай Азіі. Больш за 10 тыс. чалавек — прадстаўнікі дзяржаўных органаў і бізнесу Афганістана, Казахстана, Кыргызстана, Пакістана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана — наведалі выстаўку.

Арганізатар нацыянальнай экспазіцыі Made in Belarus на выстаўцы «ІНАПРАМ» — унітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.