Вы тут

Сусветныя цэны на прадукты харчавання растуць дзясяты месяц запар


У сакавіку зафіксаваны чарговы рост сусветных цэн на прадукты харчавання, які працягваецца ўжо дзесяты месяц запар. Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным сёння на сайце Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (FAO).


У сакавіку сярэдняе значэнне індэкса харчовых цэн FAO, які дазваляе штомесяц адсочваць ваганні сусветных коштаў на найбольш хадавыя харчовыя тавары, склала 118,5 пункта. Гэта самае высокае значэнне дадзенага індэкса з чэрвеня 2014 года.

Значней за ўсё ў сакавіку выраслі каціроўкі раслінных алеяў і малочнай прадукцыі. Так, індэкс цэн на алей FAO вырас у параўнанні з лютым на 8% і дасягнуў амаль 10-гадовага максімуму.

Фота: pixabay.com

Індэкс цэн на малочную прадукцыю FAO вырас на 3,9% у параўнанні з яго лютаўскім узроўнем. Павелічэнне цэн на масла тлумачыцца галоўным чынам некаторым скарачэннем прапановы ў Еўропе і павелічэннем попыту ў сувязі з чаканым аднаўленнем працы сферы грамадскага харчавання. Цэны на сухое малако таксама выраслі ў выніку павелічэння аб’ёмаў імпарту з боку азіяцкіх краін, асабліва Кітая.

Сярэдняе значэнне індэкса цэн на мяса FAO аказалася на 2,3% вышэй за ўзровень лютага. Па дадзеных FAO, асноўнай прычынай росту катыровак мяса птушкі і свініны паслужыла павелічэнне імпарту з Кітаем і рост ўнутраных продажаў у Еўропе напярэдадні Вялікадня. Цэны на ялавічыну заставаліся стабільнымі, у той час як цэны на бараніну знізіліся, паколькі з-за сухога надвор’я, якое ўсталявалася ў Новай Зеландыі, фермеры былі вымушаныя распрадаваць пагалоўе.

Між тым індэкс цэн на збожжавыя FAO ўусакавіку, наадварот, знізіўся на 1,8%. Аднак ён усё яшчэ на 26,5% вышэй ўзроўня сакавіка 2020 года. Больш значна знізіліся экспартныя цэны на пшаніцу, што абумоўлена наяўнасцю дастатковых запасаў і спрыяльнымі відамі на ўраджай 2021 года. Цэны на кукурузу і рыс таксама знізіліся.

Індэкс цэн на цукар FAO за месяц скараціўся на 4%, што звязана з чаканым значным павелічэннем экспарту з боку Індыі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.