Вы тут

Песню бярыце з сабою. Да сустрэчы


Яўгенія Янішчыц (1948–1988) — вядомая беларуская паэтэса, перакладчыца і грамадскі дзеяч. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Была ў шлюбе з паэтам Сяргеем Панізнікам. Яўгенія Янішчыц цяжка і марудна папраўлялася пасля аварыі ў Магілёве ў 1976-м, калі атрымала мноства пераломаў і была надоўга прыкаваная да бальнічнага ложка. Яна так і не здолела перамагчы фізічны боль і пакуты, што, у сваю чаргу, магло выклікаць дэпрэсіўныя настроі ў апошнія гады жыцця. Пры нявысветленых абставінах Янішчыц трагічна загінула.

Паэтэса актыўна працавала на творчай ніве. Друкавалася ў вядучых літаратурных выданнях сваёй краіны і за яе межамі. Стварыла шэраг зборнікаў паэзіі. Вершы Яўгеніі Янішчыц перакладзены на мовы свету — англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую і іншыя.


Вершы —  Яўгенія ЯНІШЧЫЦ,

музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

1. Прыедзь у край мой ціхі,

Тут продкаў галасы.

Тут белыя бусліхі

І мудрыя лясы.

Хапае на Палессі

І сонца, і вады.

І што ні двор — то песня,

Што вёска — то сады.

Прыпеў (2 разы):

Да сустрэчы.

Да сустрэчы.

Белы вецер. Сіні дзень.

Ходзіць сонца па зарэччы

Па калені у вадзе.

Старажытных соснаў

веча.

Птушак грай

і смех людзей.

Да сустрэчы.

Да сустрэчы.

Сіні вецер. Белы дзень.

2. Па травах светла-

шызых

Мы пройдзем ля ракі,

Дзе, мыючы бялізну,

Вядуць сваё жанкі.

І будзе песня спета

Пра шчасце і бяду,

І будзе падаць лета

Ў гуллівую ваду.

Прыпеў (2 разы).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».