Вы тут

Старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч здзейсніў рабочую паездку ў Брэст


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, намеснік старшыні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Віктар ЛІСКОВІЧ правёў у Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце прыём непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў у рамках дзейнасці профільнай нацыянальнай камісіі.


Карысны вопыт дзіцячага квартала

Парламентарый адказаў на пытанні, якія датычацца забеспячэння харчаваннем дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі, іншых мер іх сацыяльнай абароны. Былі разгледжаны прапановы аб змяненні заканадаўства ў частцы функцыянавання дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, правядзення рэспубліканскага фестывалю для папулярызацыі сямейных форм уладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама меры па фарміраванні пазітыўнага грамадскага меркавання ў пытаннях выхавання дзяцей у сем'ях, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Бацька-выхавальнік Віталь Іваноў расказаў аб праекце «Дзіцячы квартал на Васняцова», які аб'яднаў пяць дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Маскоўскага раёна Брэста. Разам з бацькамі-выхавальнікамі дзеці праводзяць розныя акцыі, удзельнічаюць у гарадскіх мерапрыемствах.

— На базе дзіцячага квартала можна зрабіць інавацыйную вучэбна-выхаваўчую пляцоўку, мы гатовы дзяліцца вопытам, — расказаў Віталь Іваноў. — Гэты праект як прыклад супрацоўніцтва дзіцячых дамоў можам паказаць на рэспубліканскім узроўні. Гатовыя правесці фестываль у мэтах папулярызацыі сямейных форм уладкавання.

Віктар Лісковіч падтрымаў ініцыятыву і агучыў магчымасць правядзення пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі на базе дзіцячага квартала ў Брэсце як дэманстрацыйнай мадэлі развіцця дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

— Усе пытанні, якія паступілі, будуць абагульнены і прадстаўлены ў Нацыянальную камісію па правах дзіцяці, перададзены ў Міністэрства адукацыі, іншыя рэспубліканскія органы дзяржкіравання. Будзем акумуляваць і выкарыстоўваць атрыманыя прапановы пры падрыхтоўцы законапраектаў, — адзначыў сенатар.

Падобныя сустрэчы намеснік старшыні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці мае намер праводзіць рэгулярна, штомесяц выязджаючы ў рэгіёны. Наступны прыём непаўналетніх грамадзян і іх законных прадстаўнікоў плануецца правесці ў Гомелі.

Шчыра і адкрыта

Таксама падчас наведвання Брэста старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі абмеркаваў актуальныя пытанні маладзёжнай палітыкі.

Ён правёў сустрэчу з членамі Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь ад Брэсцкай вобласці і Маладзёжнага парламента пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў.

У фармаце адкрытага і шчырага дыялогу ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні маладзёжнай палітыкі, удасканалення сістэмы рэгіянальнага развіцця, канцэпцыю прафесійнай арыентацыі і перспектывы кар'ернага росту таленавітай моладзі з улікам сучасных тэндэнцый рынку.

Актывісты Маладзёжнага парламента расказалі пра сваю дзейнасць на ўзроўні горада, раёна і вобласці, адзначылі важнасць узаемадзеяння з Саветамі дэпутатаў усіх узроўняў.

Адным з пунктаў наведвання сенатарам абласнога цэнтра стаў таксама мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Разам з прадстаўнікамі Маладзёжнага парламента Брэсцкай вобласці парламентарый азнаёміўся з найбуйнейшым на постсавецкай прасторы помнікам мужнасці савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да Вечнага агню.

З вялікай цікавасцю маладыя людзі слухалі аповед пра бітвы доблесных салдат за Радзіму, за тое, каб іх нашчадкі жылі пад мірным небам. Маладыя людзі наведалі ўнікальны турыстычны аб'ект — музей гісторыі фартыфікацыі і ўзбраення «5 форт» і выставу ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны. Адной з асаблівасцяў гэтага музея з'яўляецца тое, што тут для агляду адкрыты абсалютна ўсе збудаванні форта, у тым ліку і падземныя калідоры.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі шмат эмоцый і ўражанняў, мелі магчымасць адчуць гонар за гераічнае мінулае сваёй Радзімы.

Як падкрэсліў Віктар Лісковіч, наведванне моладдзю месцаў баявой славы спрыяе фарміраванню ў яе грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы, пачуцця гонару за дасягненні Рэспублікі Беларусь.

Загаловак у газеце: Дзіцячы квартал, адкрыты дыялог і ўшанаванне памяці

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.