Вы тут

Таццяна Рунец разгледзела калектыўны зварот


Па даручэнні спікера Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах узяла пад асабісты кантроль разгляд калектыўнага звароту жыхароў дома № 80 па вуліцы Нёманская ў сталіцы. Парламентарый сумесна са старшынёй Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэем Бугровым і прадстаўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска выехала на месца, каб азнаёміцца з незавершаным і незакансерваваным будаўнічым аб'ектам.


Як патлумачылі ў профільнай камісіі, збудаванне ўяўляе сабой нежылую частку шматпавярховага жылога дома з убудаванымі памяшканнямі грамадскага прызначэння і падземнай паркоўкай.

Натуральна, што недабудаваны і не здадзены ў эксплуатацыю камерцыйным забудоўшчыкам аб'ект дастаўляе шэраг нязручнасцяў жыхарам дома і не дазваляе гарадскім службам добраўпарадкаваць прылеглую да будынка тэрыторыю.

У найбліжэйшы час у Савеце Рэспублікі пройдзе нарада з прадстаўнікамі Мінгарвыканкама, гарадскога Савета дэпутатаў і іншымі зацікаўленымі асобамі для прыняцця рашэння па праблемах, агучаных у звароце.

Пытанне знаходзіцца на кантролі ў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Загаловак у газеце: На кантролі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».