Вы тут

Зацвердзілі рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес»


Нядаўна на сесіі абласнога Савета дэпутатаў зацвердзілі рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі ў 2021—2025 гадах Дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес». З мясцовай казны дзеля гэтага запланавана вылучэнне больш за 755 мільёнаў рублёў. А каб абнавіць парк сельскагаспадарчай тэхнікі і агрэгатаў, запланавана з розных крыніц фінансавання выдаткаваць каля 1,6 мільярда рублёў.


Фота: pixabay.com

Калі абмяркоўваўся праект рашэння, дэпутаты пачулі ад старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Сяргея Ягорава важныя лічбы і факты. Галоўныя мэты — павысіць канкурэнтаздольнасць і якасць прадукцыі, павялічыць экспарт. У шасці падпраграмах абгрунтавана расказваецца, як сказалі б ваенныя, «пра стратэгію і тактыку».

Напрыклад, для Віцебшчыны вельмі важная тэма меліярацыйная. Гаспадаркі апрацоўваюць прыблізна 500 тысяч гектараў асушаных зямель — а гэта вельмі многа: каля 40 % ад усіх зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Прадугледжваецца фінансаванне работ і сістэмны падыход, каб меліярацыя прыносіла максімум карысці. Пры гэтым магчыма эканомія дзякуючы таму, што летась усе сістэмы меліярацыі перадалі на баланс спецыялізаванаму холдынгу. Вядома, што ў аднаго гаспадара парадку будзе значна больш.

Шмат увагі будзе аддадзена і сортаабнаўленню. За пяць гадоў запланавана давесці рэалізацыю насення вышэйшых рэпрадукцый да 7 тысяч тон. Менавіта столькі і трэба для пасеву на палях Прыдзвінскага краю.

Сярод амбіцыйных мэт — выхад да 2025 года да ўзроўню гадавога ўраджаю збожжавых каля 1,5 мільёна тон. Пра магчымасць гэтага гаварылі даўно. І вось агучаны канкрэтны тэрмін.

А ў выніку таго, што будзе павялічана колькасць галоў племянных жывёл, разам з ажыццяўленнем іншых мер за пяцігодку індэкс вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі дасягне 126 %.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Стратэгія і тактыка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».