Вы тут

Чарговы мінскі пляж будзе абсталяваны для людзей з абмежаванымі магчымасцямі


На пляжы № 2 Цнянскага вадасховішча плануюць стварыць умовы для адпачынку людзей на інвалідных калясках, паведамляе «Мінск-Навіны».


Фота: pixabay.com

Аб адкрыцці паведаміў намеснік дырэктара УП «Мінская лесапаркавая гаспадарка» Аляксандр Прамінскі. Ён удакладніў, што будзе ўжыты комплексны падыход: у зоне адпачынку ўладкуюць пад'язныя шляхі для калясак, спецыяльныя кабінкі для пераапранання, усталююць камплекты лясной мэблі з навесамі, біятуалет для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Першы інклюзіўны пляж у сталіцы ўладкавалі на Заслаўскім вадасховішчы ў мінулым годзе. Гаворка пра пляжы № 9. Людзям, якія пазбавіліся магчымасці рухацца, прапаноўвалася паўдзельнічаць у кулінарных паядынках, пракаціцца на байдарках, SUP-дошках, гідрацыклах, водных цюбінгах. Акрамя таго, мужчыны і жанчыны з фізічнымі асаблівасцямі маглі паспаборнічаць у спартыўным арыентаванні, дартсе і г.д. У гэтым годзе пляж плануюць дааснасціць дадатковымі камплектамі лясной мэблі.

Падобныя пляжы будуць карысны не толькі інвалідам-калясачнікам, але і маці з маленькімі дзецьмі, пажылым людзям, якія нядаўна перажылі інсульт, часова траўміраваным. Усе яны будуць адчуваць сябе камфортна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».