Вы тут

Будзе выдадзены першы навуковакаментаваны збор твораў Янкі Брыля


На працягу года будзе завершаны буйны праект па выданні першага навуковакаментаванага збору твораў Янкі Брыля. У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі былі прэзентаваны першыя шэсць тамоў.


Пры рабоце над гэтым праектам былі ўлічаны заўвагі класіка. Часта пісьменнікі выказваюць свае пажаданні і прапановы датычна такіх выданняў, але Янка Брыль пакінуў літаратурнае завяшчанне з «няспешна прадуманымі заўвагамі» (гэта цытата самого майстра мастацкага слова).Такі выпадак унікальны ў сусветнай літаратуры. Дарэчы, само літаратурнае завяшчанне змешчана ў першым томе збору твораў.

У першы і другі том увайшлі апавяданні Янкі Брыля, у трэці і чацвёрты — аповесці, у пяты — адзіны раман класіка «Птушкі і гнёзды». Шосты і сёмы складаюць літаратурныя мініяцюры — менавіта іх сам Іван Антонавіч і літаратурныя крытыкі лічаць адным з самых каштоўных набыткаў. Упершыню выдаўцы падпарадкаваліся творчай волі пісьменніка і змясцілі літаратурныя мініяцюры адным тэкстам.

Падчас прэзентацыі дачка Янкі Брыля Наталля Семашкевіч расказала, што бацька добра паклапаціўся пра захаванне сваёй спадчыны, упарадкаваў яе і яшчэ ў дзевяностыя гады пачаў падаваць дакументы ў архівы. Калі яго не стала, родныя знайшлі папку, падпісаную «Завяшчанне», дзе былі распісаны крокі, якія трэба зрабіць нашчадкам. Так, пісьменнік прасіў здаць у архівы свае кнігі ад першай за 1946 год да апошняй (кніга «Парастак» выйшла ў 2006 годзе за два тыдні да таго, як пісьменніка не стала), а таксама перадаць дзённікі і ўспаміны. Сям'я выканала наказ — перадала дакументы ў аддзел рэдкіх рукапісаў коласаўскай бібліятэкі. Для новага праекта сям'я дапамагла падабраць фотаздымкі.

«Калі ўлічыць, што бацька быў дзясятым у сям'і, колькасць сваякоў нямераная, і разабрацца ў іх было вельмі складана нават нам, не тое, што даследчыкам. Так, тры Шуры згадваецца ў дакументах альбо я дакладна ведаю тры Андрэі Брылі», — дзеліцца Наталля Іванаўна. Яна заўважае, што Янка Брыль быў вельмі акуратным у папяровых справах. Яго фотаархіў раскладзены па падпісаных папках. Напрыклад, у папцы «Мае падарожжы» здымкі, зробленыя ў розных краінах, захоўваліся ў асобных канвертах.

Сёмы том збору Янкі Брыля ўжо знаходзіцца ў выдавецтве. У восьмым будуць змешчаны нарысы і літаратурныя партрэты, у дзявятым — літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, інтэрв'ю. А завершыць выданне том з эпісталярнай спадчынай.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв'ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Літаратурнае завяшчанне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.